Віктар Яўстаф’евіч Балаханаў
Віктар Яўстаф’евіч Балаханаў (1942—2014) — беларускі хормайстар. Заслужаны работнік культуры БССР (1989).
Віктар Яўстаф’евіч Балаханаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1942[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 2014 (72 гады) |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | хормайстар |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
У 1970 годзе скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча па спецыяльнасці «Кіраўнік аркестра».
Працоўную дзейнасць пачаў у 1965 годзе мастацкім кіраўніком Слаўгарадскага раённага Дома культуры і хормайстрам харавага калектыву, які праз два гады атрымаў ганаровае званне «народны самадзейны калектыў»[3].
У 1975 годзе па запрашэнні адміністрацыі Беларускага шыннага камбіната пераехаў у Бабруйск, дзе працаваў дырэктарам клуба вытворчага аб’яднання «Бабруйскшына»[3].
Працаваў хормайстрам народнага хора работнікаў культуры Цэнтра культуры і дасуга. З 1994 года з’яўляўся членам Беларускага саюза музычных дзеячаў[4].
Створаныя калектывы правіць
За гады сваёй дзейнасці Віктар Балаханаў стварыў тры народных харавых калектыва. Акрамя гэтага ім было створана некалькі харавых калектываў ў Бабруйскім, Слаўгарадскім, Кіраўскім раёнах, хор медыцынскіх работнікаў медсанчасці «Бабруйскшына»[3].
У 1978 годзе В. Я. Балаханавым на базе прадпрыемства «Белшына» быў створаны харавы калектыў, якому ў 1981 годзе прысвоена званне «народны самадзейны калектыў», а ў 2006 годзе — «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» народны хор Палаца мастацтваў г. Бабруйска[3].
У студзені 2004 года Віктар Балаханаў стварыў харавы калектыў работнікаў філіяла 703 АСБ «Беларусбанк», які з поспехам выступаў на пляцоўках горада і цэнтральнага апарата АСБ «Беларусбанк» (г. Мінск), як самастойны калектыў, так і сумесна з народным хорам народнай песні Палаца мастацтваў г. Бабруйска[3].
Пад яго кіраўніцтвам гэтыя творчыя калектывы неаднаразова з’яўляліся пераможцамі шматлікіх гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных фестываляў і конкурсаў[3].
Грамадска-палітычная дзейнасць правіць
У 2006 годзе быў абраны дэлегатам ІІІ Усебеларускага народнага сходу[3].
Узнагароды правіць
У 1998 годзе яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры БССР». Узнагароджаны таксама граматай Дзяржаўнага Савета БССР, знакам УЦСПС «За дасягненне ў самадзейным мастацтве», ганаровай граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, значком «Выдатнік культурнага шэфства над сялом»[4].
Зноскі
- ↑ http://catalog.library.mogilev.by/kray/Znak_new/bobruisk/r2p7_1.htm
- ↑ https://bobruisk.ru/news/2014/09/08/37514
- ↑ а б в г д е ё Пайшоў з жыцця Віктар Балаханаў
- ↑ а б Балаханаў Віктар Еўстаф’евіч//Вечерний Бобруйск.-2003. — 8 кастрычніка.
Літаратура правіць
- Человек рождается, чтобы оставить свой след на земле… : [В. Е. Балаханов : к 60-летию со дня рождения и 40-летию творческой деятельности] / В. Хороненко // Белорусский шинник. — Бобруйск, 2002. — 9 мая. — С. 4.