Вікіманія

штогадовая канферэнцыя

«Вікіманія» (англ.: Wikimania) — штогадовая міжнародная канферэнцыя «Фонду Вікімедыя». З’яўляючыся адначасова навуковай канферэнцыяй і сустрэчай аднадумцаў, «Вікіманія» збірае разам удзельнікаў розных праектаў «Фонду Вікімедыя» для правядзення дакладаў і прэзентацый пра бягучыя і завершаныя праекты, абмену ідэямі і пошуку новых кантактаў. На «Вікіманіі» ў «вікімедыйцаў» (англ.: wikimedians) маецца магчымасць абмеркаваць шырокае кола пытанняў, пачынаючы ад свабоднага і адкрытага праграмнага забеспячэння і сканчаючы ініцыятывамі, накіраванымі на свабоднае распаўсюджанне ведаў і вікі-праектаў па ўсім свеце.

Лагатып «Вікіманіі»
Лагатып «Вікіманіі»

Агульныя звесткі правіць

Месца правядзення Вікіманіі заўсёды выбіраецца так, каб не паўтараць адну і тую ж частку свету двойчы.

Канферэнцыя Дата Месца правядзення Частка свету Кантынент
Wikimania 2005 5 жніўня — 7 жніўня 2005   Франкфурт-на-Майне, Германія Еўропа Еўразія
Wikimania 2006 4 жніўня — 6 жніўня 2006   Кембрыдж, Масачусетс, ЗША Амерыка Паўночная Амерыка
Wikimania 2007 3 жніўня — 5 жніўня 2007   Тайбэй, Кітайская Рэспубліка Азія Еўразія
Wikimania 2008 17 ліпеня — 19 ліпеня 2008   Александрыя, Егіпет Афрыка
Wikimania 2009 26 жніўня — 28 жніўня 2009   Буэнас-Айрэс, Аргенціна Амерыка Паўднёвая Амерыка
Wikimania 2010 9 ліпеня — 11 ліпеня 2010   Гданьск, Польшча Еўропа Еўразія
Wikimania 2011 4 жніўня — 6 жніўня 2011   Хайфа, Ізраіль Азія Еўразія
Wikimania 2012 10 ліпеня — 14 ліпеня 2012   Вашынгтон, ЗША Амерыка Паўночная Амерыка
Wikimania 2013 7 жніўня — 11 жніўня 2013    Ганконг, КНР Азія Еўразія
Wikimania 2014 6 жніўня — 10 жніўня 2014   Лондан, Вялікабрытанія Еўропа Еўразія
Wikimania 2015 15 жніўня — 19 жніўня 2015   Мехіка, Мексіка Амерыка Паўночная Амерыка
Wikimania 2016 21 чэрвеня — 28 чэрвеня 2016   Эзіна-Ларыа, Італія Еўропа Еўразія
Wikimania 2017 9 жніўня — 13 жніўня 2017   Манрэаль, Канада Амерыка Паўночная Амерыка
Wikimania 2018 18 ліпеня — 22 ліпеня 2018   Кейптаўн, Паўднёвая Афрыка Афрыка Афрыка
Wikimania 2019 14 жніўня — 18 жніўня 2019   Стакгольм, Швецыя Еўропа Еўразія

Спасылкі правіць