Вікіпедыя:Апытанне аб мэтазгоднасці крытэрыяў выдалення

Апытанне праводзіцца з 25 жніўня да 15 верасня.

У дадзены момант механізм выстаўлення артыкулаў працуе не вельмі добра. Паколькі дакладных крытэрыяў вызначэння артыкулаў да выдалення няма, то на практыцы звычайна выдаляюцца толькі перанакіраванні з памылкай ў назве, дубль-катэгорыі і відавочны вандалізм.

Выпадак з гэтым артыкулам паказвае, што часам атрымліваецца доўгае абмеркаванне на старонцы размоў, пры гэтым артыкул ніхто рэдагаваць не хоча, але і выдаляць яе таксама ніхто не хоча, так і застаецца гэты недароблены артыкул вісець і мазоліць вочы чытачам.

Гэтая старонка створана не для галасавання, а для абмеркавання сітуацыі, якая склалася і пошуку выхаду з яе.

Калі ласка, выказваць свае думкі з многімі аргумэнтамі, каб ваша кропка гледжання была разгорнутай. Гэта неабходна для таго, каб акрэсліць праблемы больш выразна і зрабіць гэтую працэдуру максімальна эфектыўнай. Можаце дадаваць іншыя падсекцыі, якія пачынаюцца са слоў прапануецца… у адпаведным раздзеле з гэтых трох, або яшчэ які раздзел, які яшчэ не існуе.

Хуткае выдаленне правіць

Прапануецца ўвесці крытэрыі хуткага выдалення артыкулаў накшталт ru:ВП:КБУ (Википедия:Критерии быстрого удаления)

Аргументы За правіць

  • Можна будзе аператыўна выдаляць тыя артыкулы, якія, відавочна не адпавядаюць патрабаванням па аб’ёме (вельмі кароткія віду Шафа — прадмет мэблі + фота шафы і катэгорыя), значнасці (невядомая асоба або прадмет артыкулу не асвечаны ў крыніцах) або аўтарскім правам (тэкст быў скапіраваны з несвабоднай крыніцы).
  • Можна будзе аператыўна выдаляць тыя артыкулы: тесты (типа ААААААААААААААААААААААААА), то есть старонки без зместу, памылкі.--Амба 01:52, 30 жніўня 2010 (UTC)
    • А што перашкаджае гэта рабіць цяпершаняму адміністратару? Артыкулы такога кшталту "Ал0500мшкўілд" выдаляліся сп. Максімам аператыўна. --178.122.176.81 04:23, 30 жніўня 2010 (UTC)
  • Адсутнасць забароны ад стварэння вельмі кароткіх артыкулаў прывяла нас да таго, што на дадзены момант 51% артыкулаў меней 0,5 кб і 86% артыкулаў меней за 2 кб. Сярэдні памер артыкулу ў бевікі роўны 1216 байт. Я не кажу, што кароткі артыкул=дрэнны артыкул, але калі чытач зойдзе на бевікі і ўбачыць там замест артыкулу яго агрызак, то ў наступны раз ён і заходзіць не стане. Я лічу, што суперкароткі артыкул можа пабудзіць да правак рэдактара Вікіпедыі, але выпадковага чытача - малаверагодна. Той, хто не мае вопыту рэдагавання ў Вікіпедыі можа паправіць нейкі асобны момант у артыкуле, можа паправіць некалькі фактаў, але пісаць нанова артыкул ён не стане. Наконт паляпшэння астатнімі ўдзельнікамі. Пакажыце мне, хто ў нас займаецца паляпшэннем чужых артыкулаў (не кажу пра прастаноўку катэгорый і т. п., а менавіта пра паляпшэння, калі толькі інфакартку хтосьці дадасць). Я сачу за зноўстворанымі цэлымі днямі, дык іх такая велізарная колькасць, што я прывязаць іх не паспяваю нават са сваёй працаздольнасцю, што ўжо казаць пра дапрацоўку. Я мару, што нам тэрмінова трэба паляпшаць адказнасць аўтараў за створаныя артыкулы. Тады нашы артыкулы будуць больш якаснымі.---Хамелка / разм. 06:29, 30 жніўня 2010 (UTC)
Ну, і што? У большасці Вікіпедый яны вельмі кароткія. Калі-небудзь разрастуцца. Мяне больш клапоціць адсутнасць спасылак, бо часам аўтары ўключаюць фантазію ці абыякава адносяцца да якасці крыніцы. - Frantishak (размовы) 12:27, 12 лістапада 2012 (UTC)
    • Паляпшэнне чужых артыкулаў, калі ласка, прыклад: "Горад Люксембург". Хто яго стварыў? І хто развіў яго да цяперашняга стану? Зірніце гісторыю. Прайшло тры гады, перад тым, як з "агрызка" вырасла яблыня. Буду ўдзячны, калі яшчэ шаблон горада дададзіцё. А артыкулы з катэгорыі "Гарады свету"?

Аргументы Супраць правіць

  • На маю думку, механізм выдалення працуе ў Беларускай Вікіпедыі (Акадэмічная) абсалютна нармальна — ставіцца шаблон на выдаленне з аргументацыяй. Адміністратар раз на 2 тыдні выдаляе. Гэта датычыцца як пустых артыкулаў, так і вандальных артыкулаў, а таксама артыкулаў, значнасць якіх ставіцца пад сумнеў.

Артыкул «Шафа» не падпадае пад выдаленне ні ў якім разе, бо з ім магчыма працаваць. Акронім HWDP таксама. Працуйма і паляпшайма пачатае. Хуткае выдаленне можа прывесці да знішчэння цэлага шэрагу артыкулаў з катэгорыі «Гарады свету», «Чэмпіёны ЧС па футболе», «Архітэктура». --178.122.176.81 06:30, 27 жніўня 2010 (UTC)

    • Хуткае выдаленне можа прывесці да знішчэння цэлага шэрагу артыкулаў з катэгорыі — гэта не аргумент, маўляў, настваралі дрэннай якасці артыкулаў, давайце яшчэ такіх налепім. Ужо створаныя не будуць падпадаць пад крытэрыі хуткага выдалення, бо ім адпавядаюць толькі артыкулы, створаныя не больш за 2 сутак назад. Можна дамовіцца асобна, што старыя артыкулы мы не будзем чапаць нейкі абмежаваны срок, напрыклад, год, каб быў час спакойна над імі папрацаваць, але да зноў створаных трэба крытычней, бо ад якасці выпадкова выбранага артыкулу прама залежыць рэпутацыя нашага раздзелу.---Хамелка / разм. 06:42, 27 жніўня 2010 (UTC)
      • Сп. Вольга, "ляпіць" дрэннай якасці ніхто не збіраецца. У нас стабільна працуюць 10 ўдзельнікаў. Ставім куцы артыкул на паляпшэнне, а не на хуткае выдаленне. І працуйма разам. А дзе вось было прапісана, што ўжо створаныя не падпадаюць пад хуткае выдаленне я нідзе не чытаў. Толькі зараз даведаўся. На хуткае выдаленне ставіцца, на маю думку, можа відавочны вандалізм, пустыя старонкі, старонкі, што ўтрымоўваюць набор лічбаў і літар. Астатнія артыкулы выключна павольна выдаляць праз абмеркаванне альбо ставіць на паляпшэнне. --178.122.176.81 06:52, 27 жніўня 2010 (UTC)
        • Падрабязнага апісання крытэрыяў хуткага выдалення мы пакуль і не апісвалі нідзе, але для прыкладу стаіць спасылка на версію з рувікі, там тэрмін жыцця артыкула, якую можна выставіць на хуткае выдаленне, як раз абмежаваны.---Хамелка / разм. 06:16, 28 жніўня 2010 (UTC)
  • Я супраць хуткага выдалення, бо, мне незразумелыя прычыны. Сп. Вольга, хачу звярнуць Вашу ўвагу, што Беларуская Вікіпедыя (Акадэмічная) мінулага года і 2010 года - гэта розныя Вікіпедыі. Змянілася дынаміка, ахоп тэм, павялічыўся памер артыкулаў. Тэндэнцыя пазітыўная, прагноз таксама. --178.122.176.73 06:49, 30 жніўня 2010 (UTC)
  • Я супраць хуткага выдалення суперкароткіх артыкулаў, калі яны асэнсаваныя і значныя. Напрыклад, можна, вядома, выдаліць 90% артыкулаў пра чэмпіёнаў свету па футболе. Але навошта? Значнасць прысутнічае, нейкая мінімальная інфармацыя ёсць. Хай застаюцца, балазе, што пры кожнага чэмпіёна можна напісаць як мінімум нармальны стаб памерам у 1,5-2 кб. Тое, што гэтага пакуль не зрабілі, ніяк не сведчыць, што артыкул непатрэбны. Іншая справа, калі хто-небудзь сляпіў тэставую альбо пустую старонку ў асноўнай прасторы ці заняўся вандалізмам - тут хуткае выдаленне непазбежнае. А суперкароткія асэнсаваныя артыкулы могуць выдаляцца толькі павольна - пасля згоды супольнасці. Да таго ж, на маю думку не можа быць аніякай персанальнай адказнасці за стварэнне вельмі кароткіх, але нармальна аформленых і не "вандальных" артыкулаў. --LexArt 14:34, 12 верасня 2010 (UTC)

Павольнае выдаленне правіць

Прапануецца стварыць старонку Да выдалення накшталт ru:Википедия:К удалению, uk:ВП:ВИЛ

Аргументы За правіць

  • Выдаленне артыкулаў будзе праходзіць больш арганізавана і выразна. Будзе вызначаны канкрэтны тэрмін дапрацоўкі. Калі артыкул не будзе дапрацавана за адведзены час яе са спакойнай душой зможа выдаліць любы адміністратар, не баючыся, што яго абвінавацяць у неаб’ектыўным.
  • Можна пачаць з практыкі павольнага выдалення артыкулаў. Калі гэта падасца марудным - перайсці к практыцы хуткага выдалення. Я лічу, што выдаленне артыкулаў павінна абмяркоўвацца на адпаведнай старонцы форума, пра які ведаюць усе актыўныя ўдзельнікі. Калі ніхто не бярэ адказнасці за паляпшэнне артыкула ў хуткі тэрмін - выдаляць гэты "агрызак", не хістаючыся. --Da voli 19:54, 2 верасня 2010 (UTC)
  • Я падтрымліваю ідэю павольнага выдалення, гэта дапаможа арганізаваць працэс і адкінуць усялякага кшталту густаўшчыну. Але пры гэтым неабходна акрэсліць мінімальную колькасць удзельнікаў галасавання і мінімальны адсотак галасоў "за", каб немагчыма было выдаліць артыкул пасля атрымання, напрыклад, толькі аднаго голасу. Пры гэтым можна яшчэ вызначыцца наконт максімальнага тэрміну галасавання. Напрыклад, праводзіць галасаванні не даўжэй за 2 тыдні, каб не адбылася сітуацыя "вечнага шаху". І някепска было бы абмежаваць магчымасць паўторнага выстаўлення артыкула да галасавання, напрыклад, не часцей за раз на тры месяцы. Гэта павінна дапамагчы зменшыць імавернасць вандалізму. --LexArt 14:47, 12 верасня 2010 (UTC)

Аргументы Супраць правіць

  • Магчыма хваля масавага выстаўлення на выдалення, з якой супольнасць не будзе спраўляцца
    • Шлях рашэння — абмежаваць колькасць артыкулаў, якія можна выставіць у адзін дзень

Паляпшэнне артыкулаў правіць

Прапануецца стварыць старонку Да паляпшэння накшталт ru:Википедия:К улучшению

Аргументы За правіць

  • Артыкулы, якія знаходзяцца ў дрэнным стане, але пры гэтым маюць перспектывы развіцця, будуць трапляць на ўвагу супольнасці, і, магчыма, адносная якасць артыкулаў будзе ўзрастаць.
  • Калі знойдецца энтузіяст, які будзе падтрымліваць старонку Да паляпшэння, - хай яна сабе будзе. Нават пры тым, што "артыкулы будуць вісець на гэтай старонцы няпэўна доўгі час". --Da voli 19:58, 2 верасня 2010 (UTC)
  • Някепская ідэя, толькі не трэба спяшацца. На маю думку, перад стварэннем старонкі "Да паляпшэння" варта запусціць механізм патрулявання, а ўжо потым зрабіць абраных патрульных адказнымі за такія карысныя старонкі. --LexArt 14:50, 12 верасня 2010 (UTC)

Аргументы Супраць правіць

  • Як паказвае практыка рувікі, артыкул, над якім не вісіць пагроза хуткага выдалення, не выклікае жадання тэрмінова кінуцца на яго выратаванне, магчыма артыкулы будуць вісець на гэтай старонцы няпэўна доўгі час
    • Шлях рашэння. Можна дамовіцца, што артыкулы, так і не дапрацаваныя за пэўны тэрмін аўтаматычна трапляюць на старонку выдалення.
  • Таксама, як і з выдаленнем, магчыма хваля масавага выстаўлення на паляпшэнне, з якой супольнасць не будзе спраўляцца
    • Шлях рашэння — абмежаваць колькасць артыкулаў, якія можна выставіць у адзін дзень

Вынікі апытання правіць