Вікіпедыя:Гаджэты/Закрэсліць заблакаваных

Хтосьці 1
Хтосьці 2
Хтосьці 3
Гэта мусіць выглядаць прыкладна так

Гаджэт для закрэслівання спасылак на заблакаваных удзельнікаў. Код гаджэта: MediaWiki:Gadget-markblocked.js.

Пасля загрузкі старонкі гаджэт шукае ўсе спасылкі старонкі ўдзельнікаў, размовы і ўкладу, затым робіць запыт серверу і пазначае гэтыя спасылкі:

  • заблакаваныя ўдзельнікі вылучаюцца закрэсліваннем і больш бледным тэкстам;
  • у заблакаваных бестэрмінова таксама дадаецца курсіў і яшчэ большая бледната тэксту.

Акрамя таго, ва ўсплывальную падказку спасылкі дадаецца інфармацыя пра блакіроўку: тэрмін блакіроўкі, нік адміністратара, які наклаў блакіроўку, каментарый да блікароўкі і як даўно яна была накладзена.

Уключыць гаджэт

Настройкі правіць

Для захавання настроек трэба запісаць іх у сваім js-файле. У настройках могуць змяшчацца стыль закрэслівання і іншыя опцыі. Больш падрабязна пра настройкі можна пачытать у рускай вікіпедыі: ru:Википедия:Гаджеты/Зачеркнуть заблокированных#Настройки.