Вікіпедыя:Глыбіня

Глыбіня ў Вікіпедыі (англ.: Depth) — паказчык, які меркавана характарызуе ўзровень развіцця супольнасці моўнага радзела. Разлічваецца зыходзячы з сярэдняга ліку правак на артыкул і колькасці старонак, якія не з’яўляюцца артыкуламі (што, на думку аўтараў параметра, паказвае, наколькі развітая супольнасць пэўнага раздзела), і працэнту колькасці накідаў у агульнай колькасці артыкулаў. Аднак няма альтэрнатыўных даследаванняў, якія б даказвалі простую залежнасць якасці моўнага раздзела ад паказчыка «глыбіня».

Вызначэнне правіць

Глыбіня вызначаецца наступным чынам:

  , дзе
  • Depth — глыбіня
  • Edits — агульная колькасць правак у моўным раздзеле
  • NonArticles — колькасць старонак па-за асноўнай прасторай (не артыкулаў)
  • Articles — колькасць артыкулаў
  • Total — агульная колькасць старонак моўнага раздзела (NonArticles + Articles)

Формулу можна спрасціць да віду:  

Глыбіня Беларускай Вікіпедыі станам на 6:38 (UTC) 29 сакавіка 2024 года складае 23.55 = 6.81 × 3.46, дзе Edits = 4 694 243, Total = 689 473, NonArticles = 448394, Articles = 241 079.

Штучнае завышэнне правіць

Шэрагу раздзелаў уласцівае штучнае завышэнне паказчыка глыбіні. Гэта адбываецца праз павелічэнне аднаго з параметраў, якія ўплываюць на глыбіню раздзела агулам, напрыклад колькасці правак або старонак, якія не з’яўляюцца артыкуламі. Завышэнне названым спосабам здзяйсняецца з дапамогай ботаў або іншых дапаможных сродкаў, такіх як AutoWikiBrowser. Ужываюць гэта для візуальнага павышэння «глыбіні» (т.б., на думку некаторых, «якасці») аднаго радзела ў параўнанні з іншымі моўнымі раздзеламі. Як прыклад можна разгледзець Македонскую Вікіпедыю, дзе праз стварэнне больш за 500 тысяч перасылак паказчык глыбіні перавысіў 500 і стаў адным з найвышэйшых між вялікіх раздзелаў. Таксама яскравы прыклад Сербахарвацкай[1] і Татарскай Вікіпедый, дзе над мноствам артыкулаў, залітых ботамі, рабіліся шматлікія аднатыпныя праўкі (таксама з дапамогай ботаў)[2]. У выніку за кароткі час глыбіня Татарскай Вікіпедыі вырасла амаль у тры разы.

Да недахопаў такой дзейнасці, акрамя некарэктнага параўнання «глыбіні» раздзелаў, адносяць таксама дадатковую нагрузку на серверы Вікіпедыі.

Іншае значэнне паняцця «глыбіня» ў Вікіпедыі правіць

Акрамя «глыбіні» моўнага раздзела, ёсць яшчэ і «глыбіня» пакрыцця любой пэўнай тэмы. Паняцці ў Вікіпедыі могуць быць паказаны ў выглядзе іерархіі, напрыклад ФізікаТэрмадынамікаЦеплаперадача. У кожнай разгляданай вобласці ёсць глыбіня, калі яна лёгка ўпісваецца ў такога ўзору іерархію. Артыкулы павінны быць напісаныя такім чынам, каб бацькоўскія (зыходныя) артыкулы былі напісаныя раней за пабочныя адгалінаванні (артыкулы, што паглыбляюць тэму бацькоўскага). Калі бацькоўскі артыкул няпоўны, то імаверна лепш за стварэнне пабочных спрабаваць палепшаць бацькоўскі артыкул, нават калі прычыны стварыць пабочны артыкул відавочныя. У гэтым выпадку можа быць карысным аб’яднаць пабочны(я) артыкул(ы) (асабліва, калі яны змяшчаюць вельмі мала інфармацыі) з бацькоўскім. У будучыні, калі асноўны артыкул будзе дапісаны, артыкулы можна будзе зноў раз’яднаць.

Гл. таксама правіць

Зноскі