Вікіпедыя:Прапановы для Міністэрства культуры РБ
Наконт выканання і развіцця Рашэння калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 23.08.2012 № 4 «Аб пашырэнні прэзентацыі беларускай культуры за мяжой», а менавіта:
«п. 1.13 накіраваць прапановы па падрыхтоўцы артыкулаў, звязаных з культурай і мастацтвам Беларусі, жыццём і дзейнасцю выдатных дзеячаў з магчымасцю наступнага іх размяшчэння ў беларускамоўным раздзеле свабоднай інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыя.»
— ды і наогул. --Максім Л. (размовы) 11:46, 23 снежня 2013 (FET)
Некалькі прапаноў, якія тычацца працы Вікіпедыі ў беларускай юрысдыкцыі:
- Унесці на павестку дня пытанне «свабоды панарамы» у законе «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».
- Прапанаваць пачаць легалізацыю ліцензіяў Creative Commons у беларускае заканадаўства (гатовы зрабіць даклад, лекцыі, паўдзельніцаць у семінары на гэту тэму).
- Можна прапанаваць свой удзел у профільных камітэтах, альбо дарадчых саветах, дзе будзе фарміруюцца папраўкі у закон «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Зараз робіцца шмат прапаноў для правак, але ніхто пра гэта не ведае.
--Mr. Zabej (размовы) 12:12, 23 снежня 2013 (FET) Пытанні:
- Цікава даведацца механізм, як уносіць прапановы ў змены закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» датычнасці да мінкульту?
--Mr. Zabej (размовы) 12:12, 23 снежня 2013 (FET)
- Разглядзець магчымасць падтрымкі Мінкультуры такіх мерапрыемстваў як Вікі любіць славутасці і конкурсаў GLAM.
- Перавесці якія-небудзь энцыклапедычныя выданні (напрыклад БСЭ і БЭ, у якіх звесткі ўжо значна састарэлі, але для Вікіпедыі будуць карыснымі) і дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы пад свабодныя ліцэнзіі.
--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:34, 29 снежня 2013 (FET)