Вікіпедыя:Спадчына/Каменны век

Канчатковае засяленне тэрыторыі Беларусі першабытным грамадствам адбываецца ў канцы палеаліту пасля зыходу апошняга ледавіка. Асноўны спосаб здабывання ежы, якім было паляванне, вызначаў качавы лад жыцця плямён. Мезалітычная эпоха пачынаецца з пераходам да аседласці, што было звязана ў першую чаргу са спыненнем міграцыі жывёл. Селішчы будуюцца ў асноўным на берагах вадаёмаў. З'яўленне вытворчасці керамічнага посуду прынята лічыць пачаткам неаліту, з сярэдзіны якога адбываецца пераход да жывёлагадоўлі і земляаробства.

Эпоха Вялікіх зледзяненняў

правіць

1 000 000 г. н. — 10 000 г. н. Карта: плошчы зледзяненняў на тэрыторыі Беларусі Ледавіковы кангламерат і пясчанік (Валожынскі раён). Фота: © Р. Маісей Раптоўныя кліматычныя змены, якія адбыліся на пачатку кайназою, прывялі да паступовага пахаладання, якое прыкметна ўзмацнілася каля 10 000 000 год назад. У рэшце, 1 000 000 гадоў назад, наступіла эпоха Вялікіх зледзяненняў3 (ст.11). На поўнач Усходне-Еўрапейскай раўніны пачаў насоўвацца ледавік са Скандынавіі. На працягу многіх соцен тысяч гадоў ледавік то наступаў, то адыходзіў назад і знікаў і на зямлю зноў вярталася жыццё. На думку большасьці даследчыкаў, зледзяненні не меней 5 разоў пакрывалі часткова або поўнасьцю тэрыторыю Беларусі.2 (ст.276) За часы зледзяненняў канчаткова сфарміраваўся рэльеф тэрыторыі Беларусі і яе раслінны і жывёльны свет2 (ст.276). Прыкладам такой дзейнасці ледавікоў з'яўляюцца марэнныя рэльефы, якія ўтвараліся за кошт марэнаў — матэрыялаў разбурэння горных парод, якія ледавік нёс з сабою і адкладываў на сваім шляху2 (ст.419). У часы міжледавікоўяў, калі зноў вярталася цяпло, разбураліся марэнныя ўзвышшы, фарміравалася глеба, паводкі ад расталага лёду паглыблялі рачныя даліны, лясы набывалі характэрныя для сёняшніх дзён рысы: бярозава-хваёвыя, шыракалістыя, хваёвыя2 (ст.425). Іх жыхарамі былі жывёлы, многія з якіх існуюць па сёняшні дзень. Але з чарговым наступам ледавіка яны знікалі і іх мейсца займалі пакрытыя доўгай поўсьцю маманты. Лічыцца, што фарміраванне рэльефа поўдня Беларусі адбылася ўжо падчас трэцяга, Дняпроўскага зледзянення. У выніку чацьвёртага,Сожскага зледзянення, сфарміраваўся рэльеф Беларускай грады2 (ст.276). (Апошняя рэдакцыя: 12.12.2008) Эпоха палеаліту Каля 100 000 — 40 000 год да н.э. — магчымае першае з'яўленне чалавека на тэрыторыі Беларусі Каля 26 000 — 23 000 год да н.э. — з'яўленне краманьёнцаў на тэрыторыі Беларусі Да 10 000 год да н.э. — эпоха палеалiту на тэрыторыі Беларусі Карта: эпоха палеалiту на тэрыторыі Беларусі Востраканечнiк i скэблападобная прылада працы эпохi сярэдняга палеалiту з Абiдавiч.(Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі. Мінск). Фота Р. Маісей Эпоха палеаліту, старажытнага каменнага веку, на Зямлі пачалася каля 2 000 000 год назад са з'яўленнем першых выкапнёвых людзей у Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Эпоха палеаліту складаецца з некалькі частак: ніжняга, сярэдняга (перыяд Мусцье) і позняга, або верхняга палеаліту. Апошнія тысячагоддзі эпохі маюць назву фінальнага, або канца палеаліту. Першае з'яўленне чалавека на тэрыторыі Беларусі было магчымым у эпоху сярэдняга палеаліта.2 (ст.477) Апошняе зледзяненне, якое пачалося каля 95 000 год назад2 (ст.276), паступова пачало зноў рухацца на поўдзень. Але да той пары як яно здолела наблізіцца да сучасных межаў Беларусі, верагодна, першыя людзі ўжо з'явіліся на яе тэрыторыі. Нешматлікія архаічныя крэмневыя прылады, зноўдзеныя у Падняпроўі, дазваляюць выказаць меркаванне, што яны былі тут у межах ад 100 000 да 40 000 гадоў. Яны адносіліся да старажытнага тыпу людзей, неандэртальцаў, якія вялі стадны лад жыцця, маглі вырабляць з косткі, дрэва і крэмяню простыя прылады працы, умелі дабываць агонь, будаваць прымітыўнае жытло і апраналіся ў скураную вопратку. Недзя каля 40 000 — 35 000 год назад неандэртальцы цалкам зніклі1 (ст.26). Каля 26 000 — 23 000 год назад на поўдні Беларусі з'яўляюцца зноў паселішча людзей, краманьёнцаў. Набліжэнне ледавіка прывяло да паступовага пахаладання і яны вымушаны былі будаваць больш надзейнае жытло з костак і скуры і няспынна паліць вогнішча. Больш дасканалая апрацоўка крэмяню і косткі дазваляла вырабляць разнастайныя прылады працы і зброю. Асноўным заняткам было паляванне на мамантаў, шарсцістых насарогаў і іншых жывёл. Але з набліжэннем ледавіка, які каля 19 000 год назад дасягнуў паўдневых межаў Беларускага паазёр'я, краманьёнцы пакінулі селішчы і адыйшлі на поўдзень.3 (ст.14-15) Пачынаючы ад 17 000 год назад апошняе зледзяненне паступова пачало адыходзіць. Вярталіся жывёлы, у першую чаргу тыя хто прыстасаваўся да суровых кліматычных умоў тундры, сярод якіх колькасна пераважвалі паўночныя алені. Яны разам з тундрай рухаліся на поўнач а за імі ў след крочылі людзі, для якіх паляванне на аленяў было асноўным спосабам выжывання. З'яўленне у канцы палеаліту, каля 12 000 год назад, паляўнічых на паўночных аленяў бало трэцяй спробай засялення тэрыторыі Беларусі. Менавіта да гэтага часу адносіцца вынаходніцтва лука, неабходную зброю для палявання на хутканогую дзічыну. З мэтай знаходзіцца больш бліжэй мейсц згуртавання жывёлаў, селішча, у большасьці выпадкаў, ладзяцца на берагах рэк. Больш шырокае значэнне набывае вытворчасць прылад працы з косці і рогу.3 (ст.16) Паляўнічыя належалі да розных культурных супольнасцей. Самыя старажытныя сляды паселішчаў гэтага перыяду знойдзены на Падняпроўі і належаць носбітам грэнскай культуры. У фінальным палеаліце паўднёвы захад Беларусі засяляюць плямёны свідэрскай культуры, на захад пранікаюць плямёны лінгбійскай і арэнсбургскай культур1 (ст.29). (Апошняя рэдакцыя: 27.08.2009)

Эпоха мезаліту

правіць

9 000 — 5 000 год да н.э. — эпоха мезаліту на тэрыторыі Беларусі Карта: эпоха мезаліту на тэрыторыі Беларусі Рагавыя матыкі і сякера з в. Белая (Смаргонскі р-н). 9 000 — 7 000 год да н.э. (Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей). Фота Р. Маісей Пасля завяршэння ледавіковай эпохі, спрыяльныя кліматычныя умовы, якія насталі ў 9-м — 8-м тысячагоддзі да н.э. прынеслі змены у раслінны і жывёльны свет. Тундравыя абшары адыйшлі на поўнач, а іх месцы занялі лясы: спачатку бярозавыя і хвойныя, затым шырокалістыя, дзе вадзілася мноства дзічыны. Шматлікія вадаёмы і рэкі спрыялі размножанню рыб і вадаплаўных птушак. Адзначаныя перамены паўплывалі на лад жыцця першабытнага чалавека. Лук са стрэламі атрымўвае шырокае выкарыстанне і становіцца галоўнай паляўнічай зброяй. Адбываюцца істотныя змены у апрацоўцы крэмяню. Яна становіцца больш складанай і вытанчанай, з'яўляецца новая рэтушаваная тэхніка. Цалкам новай з'явай была вытворчасць дробных крэмневых вырабаў — мікралітаў. Яны ж служылі дэталямі ў састаўных прыладах працы, устаўленыя ў пазы касьцяных ці рогавых апраў і замацаваныя пры дапамозе смалы. Такім чынам мікралітычная вытворчасць была звязана з высокім узроўнем апрацоўкі косці і рогу. Рыбалоўства значна пашырылася з адыходам ледавіка і са з'яўленнем шматлікіх рэк і азёр. Акрамя традыцыйнай зброі — гарпуна, людзі пачалі карыстацца іншымі рыбацкімі прыладамі: вуды з касьцянымі кручкамі і сеткі, плеценыя з лубяных валокнаў. Акрамя таго выкарыстоўваліся пасткі з прутоў і выдзеўбаныя з камля дрэва чоўны. Больш значную ролю пачало адыгрываць зьбіральніцтва. Здабычай служыла лясная і балотная расліннасьць, асабліва лясныя і балотныя гарэхі, а таксама ягады, грыбы і карані. Адпаведна з'яўляюцца неабходныя прылады працы, такія як матыкі з рогу з прасьвідраванымі адтулінамі. У эпоху мезаліту быў пакладзены пачатак працэсу прыручэння жывёл. Першай з прыручаных жывёлаў была сабака, якая стала выдатным памочнікам чалавека на паляванні. Селішчы ладзіліся на ўзьбярэжжах багатых рыбаю рэк і азёр і паблізу радовішчу крэмяню. Жытлы, якія на пачатку мезаліту насілі досыць караткачасовы характар: лёгкія востраверхія буданы з жэрдак, пакрытыя скурай, ў канцы эпохі будуюцца ўжо больш надзейныя для сталага пражывання. На пачатку мезаліту тэрыірыю Беларусі засялялі плямёны грэнскай і свідэрскай культуры, якія жылі тут яшчэ з часоў канца палеаліту, а таксама з захаду адбываецца пранікненне плямён каморніцкай культуры, з якой звязываюць паходжанне ў другой палове мезаліту кудлаеўскай культуры. Праз усю эпоху мезалтіту праходзіць развіццё Нёманскай мезалітычнай культуры, поўнач Беларусі засяляюць групы насельніцтва кундскай культуры. У познім мезаліце на захадзе Беларусі з'яўляюцца носбіты яніславіцкай культуры, басеін верхняга Дняпра займаюць плямёны сожскай культуры. На сёняшні час на тэрыторыі Беларусі знойдзена больш за 120 паселішчаў эпохі мезаліту2 (ст.31). (Апошняя рэдакцыя: 12.12.2008)

Эпоха неаліту

правіць

кан. 5-га тысячагоддзя — пач. 2-га тысячагоддзя да н.э. — эпоха неаліту на тэрыторыі Беларусі Карта: эпоха неаліту на тэрыторыі Беларусі Гліняны посуд насельніцтва днепра-данецкай культуры са стаянкі ля в. Юравічы Адлік новага каменнага веку на тэрыторыі Беларусі пачынаецца ад часу пачатка вытворчасці керамікі. З'яўленне глінянага посуду на Беларусі датуецца 1-й паловай 4-га тысячагоддзя да н.э., а на Палессі — канцом 5-га тысячагоддзя да н.э.. Пашырэння вытворчасці глінянага посуду першапачаткова было звязана з павялічэннем ролі збіральніцітва. Посуд ужываўся як для прыгатавання сабранай ежы, а таксама ужываўся ў якасці начыння для захоўвання прадуктаў. Амаль увесь неалітычны посуд на тэрыторыі Беларусі быў вострадонны і арнаментаваны. Менавіта форма і асабліва характар арнаментацыі керамікі сталі для даследчыкаў асноўнымі рысамі ў акрэсленні археалагічных культур неаліту. Агульны характар арнаментацыі посуда у заходняй часцы Усходняй Еўропы гаворыць аб існаванні у гэтым рэгіёне адной этнакультурнай вобласці, якую даследчыкі ахарактыразавалі як вобласць культур з грабеньчата-накольчатай керамікай1 (ст.36). З належаных да названай культурнай супольнасці амаль усю тэрыторыю беларускага Падняпроўя займалі плямёны верхнядняпроўскай культуры, Усходняе Палессе засялялі носбіты днепра-данецкай культуры, на поўначы Беларусі жылі плямёны нарвенскай культуры, на захадзе — прадстаўнікі нёманскай культуры. Усе яны былі вынікам развіцця папярэдняга вырыянту познемезалітычных культур. У параўнанні з папярэдняй эпохай, каменныя прылады працы набылі большую дасканаласць. Вынікам уплыву з поўдня і паўдневага-захаду было распаўсюджанне трохвугольных наканечнікаў стрэл. Разам з тым на Падзвінні і Верхнім падняпроўі па ранейшаму ужываліся лісцяпадобныя наканечнікі, больш прыдатныя на паляванні. Адной з прыкмет новага каменнага веку лічыцца выкарыстанне рубячых прыладаў працы з буйных крэмянёў — макралітаў. Такога роду апрацоўку крэмяню ужывалі для вырабу у першую чаргу сякераў, цёслаў, ужыццё якіх было неабходным для вырабу чоўнаў, а ў познім неаліце, для вырубкі лесу пад пашу. Па ранейшаму, але больш дасканала вырабляліся прылады з косці і рогу. Паселішча больш размяшчаліся на берагах вадаёмаў і аб'ядноўваліся у групы стаянак. Жытлы ўяўлялі сабою чатырохкутныя паўзямлянкі, або чатырохкутныя наземныя пабудовы. Сярод жытла знаходзілася адкрытае вогнішча. На сёняшні час на тэрыторыі Беларусі знойдзена каля 1500 паселішчаў эпохі неаліта. З іх больш за 800 — на Падняпроўі, каля 400 — у басеіне Прыпяці, больш за 300 — у басеіне Нёмана3 (ст.40). (Апошняя рэдакцыя: 12.12.2008)

Неалітычная рэвалюцыя

правіць

3 000 год да н.э. — пачатак неалітычнай рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі Карта: эпоха позняга неаліту на тэрыторыі Беларусі Паселішча позняга неаліту Асавец-2 (Бешанковіцкі р-н). Мастак П. Драчоў (Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі. Мінск) Першачарговай асаблівасцю эпохі неаліту ў Еўропе лічацца з'яўленне вытворчай гаспадаркі: земляробства і жывёлагадоўлі, якое распачалося там каля 6000 −5000 г. да н.э. Пераход ад прысваяльнай формы працы, збіральніцтва і паляваення, да вытворчай, разам з удасканаленнем форм працы і з'яўленнем новых рамёстваў быў такім значным крокам наперад, што атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі. Адзначаныя змены на тэрыторыі Беларусі пачалі адбывацца не ў выніку развіцця мясцоовых форм гаспадаркі, а былі занесены звонку, плямёнамі находнікаў з захаду. У 3-м тысячагоддзі да н.э. земляробчыя культуры з захаду і з поўдня пачалі засяляць тэрыторыю Беларусі або распаўюджваць свой уплыў на тутэйшыя культуры з традыцыйнай гаспадаркай. Да носьбітаў новай формы гаспадаркі, якія заставілі свой след на тэрыторыі Беларусі, належалі плямёны культуры лейкападобных кубкаў і культуры шарападобных амфар. З поўначы прыйшлі плямёны яшчэ адной уплывовай култьуры, якая належала да традыцыйнай формаы гаспадаркі — культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі. Асноўнай збожжавай культурай быў ячмень. Пазней пачалі вырошчваць жыта, проса, лён. З сцеблаў крапівы, льну і каноплі здабывалі валокны, з якіх рабілі ніткі для тканін і шыцця. З жывел да канца неаліту былі ужо прыручаны козы, авечкі, каровы, коні й свінні. У сувязі з пашырэннем земляробства, для ачышчэння пад пашу лясных масіваў, вялікую вагу набыло выраб каменных сякераў. У познім неаліце ўзнікае новы метад апрацоўкі камяню — шліфоўка. Крамянёвую сыравіну для прыладаў працы пачалі здабываць шахтавым спосабам. У познім неаліце у некаторых рэгіёнах на захадзе Беларусі распачалася дабыча крэмяню шахтавым спосабам. Канчаткова працэс трансфармацыі гаспадаркі скончыўся толькі ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя да н.э., у перыяд пераходу да ранняга жалезнага веку. (Апошняя рэдакцыя: 12.12.2008)

Літаратура

правіць

В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП «Экаперспектыва», 2000. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі, 1993. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.

Спасылкі

правіць

Pradzieje ziem polskich: epoka kamenia Всемирная история. Энциклопедия. Том 1. (1956 год) Реальная история. Ветер перемен (12.000 — 8.000 до Р. Х.) http://www.celtica.ru/content/category/4/23/160/ М.Чарняўскі. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці першабытнай эпохі гісторыі Беларусі. Асаблівасці каменнага веку на Беларусі. А.Калечыц, У.Ксяндзоў. Старажытны каменны век (палеаліт). Першапачатковае засяленне тэрыторыі. У.Ксяндзоў. Сярэдні каменны век (мезаліт). Засяленне краю плямёнамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаў. А.Калечыц, М.Чарняўскі. Плямёны на тэрыторыі Беларусі ў новым каменным веку (неаліце). А.Калечыц, У.Ксяндзоў, М.Чарняўскі. Гаспадарчыя заняткі ў каменным веку. Э.Зайкоўскі. Духоўная культура ў каменным веку.