Вікіпедыя:Статус Крыма/Галасаванне

Абмеркаванне гэтага пытання знойдзеце на Форуме: тут і тут, а таксама на старонцы размоў артыкула Крым.

Правілы правіць

Выбаршчыкі правіць

Выбарчы цэнз100 правак у асноўнай прасторы і рэгістрацыя не пазней за 1 чэрвеня 2014 г. на 00:00 UTC.

Даведацца пра колькасць правак можна, напрыклад, тут або тут.

Удзельнік можа прагаласаваць   За,   Супраць,   Устрымліваюся толькі адзін раз па кожным пытанні. На працягу тэрміну галасавання ўдзельнікі могуць мяняць свой ​​голас, абавязкова закрэсліваючы ранейшы.

Тэрмін правіць

Галасаванне праводзіцца адзін месяц — з 1-га па 30-га чэрвеня 2014 г.

Прыняцце прапановы правіць

Прапанова лічыцца прынятаю, калі за яе пададзена сама меней 5 аргументаваных галасоў і пры гэтым аргументаваных галасоў   За — не менш чым 2/3 ад агульнай колькасці паданых галасоў. Калі ў выніку галасавання пытанне не было вырашана станоўча, наступнае выстаўленне яго ж можа адбыцца не раней чым праз паўгода пасля заканчэння гэтага галасавання.

ЗВЯРНІЦЕ УВАГУ, што галасаванне праводзіцца па вельмі палітызаваных пытаннях. Менавіта таму, перш чым аддаць свой голас, трэба супаставіць усе ЗА і СУПРАЦЬ, і памятаць, што ад вырашэння гэтага пытання будзе залежаць не толькі будучыня зместу дадзенага артыкула, але і астатніх, у якіх закранаюцца падобныя праблемы.

Галасаванне правіць

Пытанне № 1 правіць