Ві́ла (лац.: villa) — вялікі загарадны дом, сядзіба.

У Старажытным Рыме віламі называлі сельскія пабудовы або маёнткі землеўладальнікаў. У эпоху імперыі вілы ператварыліся ў цэнтры аграрнай вытворчасці, часам месцы жыцця і адпачынку арыстакратаў. У сярэднявечнай Брытаніі пад тэрмінам "віла" вызначаліся замкнёныя памешчыцкія гаспадаркі, дзе залежныя сяляне-віланы знаходзіліся пад юрысдыкцыяй свайго пана і за карыстанне яго зямлёй адпрацоўвалі на памешчыцкім надзеле. У Францыі, Іспаніі і Партугаліі вілы разглядаліся адначасова як маёнткі і вёскі.

У рэнесанснай Таскане віламі называлі ўмацаваныя загарадныя сямейныя рэзідэнцыі, якія ў XIV - XVI стст. прыйшлі на змену родавым замкам. Паступова ў Італіі сфарміраваліся пэўныя архітэктурныя стылі такіх пабудоў. У XVIII - пачатку XX стст. будаўніцтва віл было запатрабавана ў Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі, адкуль мода на іх распаўсюдзілася па ўсім свеце. Розныя стылі будаўніцтва віл паўплывалі на архітэктуру іншых відаў сельскіх жытлаў.

Спасылкі правіць