Вілейская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя. 1-я чарга ўведзена ў эксплуатацыю ў 1997 годзе, 2-я — 2002 годзе. Размешчана на Віліі, на плаціне Вілейскага вадасховішча. Вызначаная магутнасць 2000 КВт. Знаходзіцца на балансе «Мінскводаканал».

Вілейская ГЭС
Краіна
Вадаём Вілія і Вілейскае вадасховішча
Арганізацыя, якая эксплуатуе Мінскводаканал
Электрычная магутнасць, МВт 2 мегават
Вілейская ГЭС (Беларусь)
Вілейская ГЭС

Пры будаўніцтве 1-й чаргі ўсталяваны дзве турбіны тыпу ГА-8 вызначанай магутнасцю па 500 КВт кожная, пры будаўніцтве 2-й чаргі таксама дзве турбіны тыпу ГА-8 вызначанай магутнасцю па 500 КВт кожная. Работы выконвалі «Мінскводаканал», НВТАА «Малая энергетыка», «Мінскводбуд».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Афіцыйная старонка НВТАА «Малая энергетыка»

Спасылкі правіць