Вілем Менгельберг

Ві́лем Ме́нгельберг (Willem/Joseph Wilhelm Mengelberg; 28 сакавіка, 1871 — 22 сакавіка 1951) — нідэрландскі дырыжор.

Вілем Менгельберг
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 28 сакавіка 1871(1871-03-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 1951(1951-03-22)[1][3][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Friedrich Wilhelm Mengelberg[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Theodorus Leonardus van der Wurff[d][5], Richard Hol[d][5], Martinus Wilhelm Petri[d][5] і Johan Cornelis Marius van Riemsdijk[d][5]
Прафесіі дырыжор, кампазітар, выкладчык універсітэта
Інструменты фартэпіяна[5], арган[d][5] і вакал[d][5]
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Jeannette Belinfante[d][5]
Узнагароды
Commander of the Order of Leopold II Knight Commander with Star of the Order of St. Gregory the Great Knight of the Order of the Netherlands Lion камандор ордэна Ганаровага Легіёна Commander of the Order of Isabella the Catholic Commander of the Order of the Crown commander of the Order of the Dannebrog Officer of the order Orange-Nassau Knight of the Order of Orange-Nassau commander of the Order of the Crown of Italy‎
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ва Утрэхце, Нідэрланды, быў чацвертым з 16 дзяцей у бацькоў нямецкага паходжання. Навучаўся ў Кёльнскай кансерваторыі.

Менгельберг здабыў сусветную вядомасць як галоўны дырыжор Каралеўскага аркестра Канцэртгебаў у перыяд ад 1895 да 1945 года. У 1902 годзе ён пазнаёміўся з Малерам, быў яго добрым сябрам i прапагандаваў яго творы ў Нідэрландах. Малер часта бываў у Галандыi на прэм'ерах сваіх твораў і нават уносіў змяненні ў некаторыя з іх, каб прыстасаваць сваю музыку да акустыкі Канцэртгебаў. У 1920 годзе, святкуючы 25-годдзе ўзначальвання Аркестру Канцэртгебаў, Менгельберг арганізаваў Фестываль музыкі Малера (Mahlerfeest) ў Амстэрдаме. Гэта была ўнікальна падзея сусветнага маштабу, калі на працягу 10 дзён у адным горадзе, адным аркестрам і адным дырыжорам былі выкананыя ўсе сімфанічныя творы Малера.

Менгельберг вядомы таксама як цудоўны інтэрпрэтатар твораў Рыхарда Штраўса, Бетховена, Брамса, Чайкоўскага. Яго стыль вызначаўся надзвычайнай экспрэсіўнасцю і тэмпавай вольнасцю, насычаным гучаннем аркестру. У працэсе работы над тым ці іншым творам ён дазваляў сабе ўносіць змяненні ў арыгінальныя тэксты кампазітараў.

Праз тое, што Менгельберг працягваў сваю працу ў час Другой cусветнай вайны, супрацоўнічаючы з акупацыйным рэжымам, у 1945 годзе яму былa забароненая дырыжорская дзейнасць у Нідэрландах. Апошнія 6 гадоў жыцця правёў у Швейцарыі.

Зноскі

  1. а б Joseph Wilhelm Mengelberg // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Willem Mengelberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Catalogus Professorum Academiae Rheno-Traiectinae Праверана 5 лютага 2019.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. а б в г д е ё ж з і Onze MusiciRotterdam: Nijgh & Van Ditmar, 1911. — вып. 2. — 300 с.

Спасылкі правіць