Вільгельміна Страндберг
Вільгельміна Страндберг (шведск.: Maria Wilhelmina Strandberg; 6 лістапада 1845 — 16 кастрычніка 1914) — шведская оперная спявачка (мецца-сапрана), выступала ў Каралеўскай оперы ў Стакгольме ў 1867—1903 гадах у ролі субрэткі.
Вільгельміна Страндберг | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 лістапада 1845[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 1914[1] (68 гадоў) |
Краіна | |
Бацька | Wilhelm Söhrling[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | акцёрка, оперная спявачка |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | вакал[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў Стакгольме ў 1845 годзе, была дачкой музычнага педагога і арганіста Вільгельма Сёрлінга і Марыі Эліса Урэтман. Выхоўвалася ў музычнай сям’і і ў 1862—1865 гг. вучылася сольным спевам у Каралеўскай вышэйшай музычнай школе ў Стакгольме. Яе выкладчыкамі былі Юліус Гюнтэр, Ісак Альберт Берг і Фрэдрыка Стэнхамар.
Дэбют Вільгельміны адбыўся 18 кастрычніка 1867 года ў Каралеўскім тэатры ў ролі Жаннет у оперы комік Нікаля Ізуара «Джаконда». Вясной 1868 года яе прынялі ў Драматычны тэатр, дзе яна гуляла ролі субрэтак. Неўзабаве ёй пачалі давяраць ролі ў класічнай оперы: Цэрліны ў «Доне Жуане», Керубіна ў «Вяселлі Фігара», Мікаэлы ў «Кармэн», Магдалены ў шведскай прэм’еры «Нюрнбергскіх майстэрзінгераў», Марты ў «Фаўсце», Паміна ў «Чароўнай флейце» .
У 1878 годзе яна выйшла замуж за служачага мытні Улафа Страндберга, сына актрысы Аўроры Вільгельміны Страндберг і опернага спевака Улафа Страндберга Старэйшага.
18 кастрычніка 1892 года, калі Вільгельміна выканала ролю маркізы ў «Дачцэ палка», на святкаванні яе 25-годдзя працы ў Драматычным тэатры яна была ўзнагароджана залатым медалём Літаратуры і мастацтваў (Швецыя).
Вільгельміна пакінула оперную сцэну ў лістападзе 1903 года. У 1908 годзе яе прынялі ў Шведскую каралеўскую музычную акадэмію.
Вільгельміна Страндберг памерла ў Стакгольме ў 1914 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Musikverkets auktoritetsdatabas — 2017. Праверана 6 кастрычніка 2017.