Вільям Гобсан (англ.: William Hobson; 26 верасня 1792, Уотэрфард, Ірландыя — 10 верасня 1842) — першы губернатар Новай Зеландыі і сааўтар Пагаднення Вайтангі.

Вільям Гобсан
генерал-губернатар Новай Зеландыі[d]
3 мая 1841 — 10 верасня 1842
Пераемнік Robert Fitzroy[d]
Нараджэнне 26 верасня 1792(1792-09-26)[1]
Смерць 10 верасня 1842(1842-09-10)[1] (49 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Samuel Meade Hobson[d][2]
Жонка Eliza Ann Elliott[d][3]
Дзеці Eliza Hobson[d][3]
Дзейнасць падарожнік-даследчык
Род войскаў Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі
Званне commander[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

25 жніўня 1803 года пачаў службу ў Каралеўскім ваенна-марскім флоце Вялікабрытаніі. 28 студзеня 1840 года ў сувязі з павышэннем цікавасці Францыі да земляў Акіяніі, Уільям Гобсан быў прызначаны першым лейтэнант-губернатарам Новай Зеландыі. 30 студзеня 1840 года Новая Зеландыя была абвешчана часткай калоніі Новы Паўднёвы Уэльс. 6 лютага 1840 года быў складзены дагавор Вайтангі, які з англійскага боку падпісаў Гобсан. Паводле дагавора, Новая Зеландыя станавілася асобнай калоніяй Вялікабрытаніі, а маоры атрымлівалі асобыя правы ў яе межах.

1 верасня 1840 года Гобсан заснаваў горад Окленд, які да 1865 года з’яўляўся афіцыйнай сталіцай Новай Зеландыі.

Выканаўцам абавязкаў губернатара Новай Калоніі Гобсан стаў 3 студзеня 1841 года, а зацверджаны на гэтай пасадзе 3 мая 1841 года. Заставаўся губернатарам да самай смерці 10 верасня 1842 года.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. William Hobson // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. а б Kindred Britain

Спасылкі правіць