Вінцэнт Тышкевіч

(1757—1816) рэферэндар вялікі літоўскі

Вінцэнт Тышкевіч (1757 — 12 сакавіка 1816, маёнтак Дубай каля Пінска[2]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі1780), рэферэндар вялікі літоўскі1781).

Вінцэнт Тышкевіч
Вінцэнт Тышкевіч. Гравюра XIX ст.
Вінцэнт Тышкевіч. Гравюра XIX ст.
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
пісар вялікі літоўскі
12 снежня 1780 — 23 мая 1781
Папярэднік Людвік Тышкевіч
Пераемнік Антоні Базылі Дзедушыцкі[d]
рэферэндар вялікі літоўскі
23 мая 1781 — 1795
Папярэднік Фрыдэрык Юзаф Машынскі
Нараджэнне 1757
Смерць 12 сакавіка 1816(1816-03-12)[1]
Род Тышкевічы
Бацька Антоні Казімір Тышкевіч
Маці Тэрэза з Тызенгаўзаў[d]
Жонка Марыя Тэрэза з Панятоўскіх[d]
Дзеці няма
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Вінцэнт Тышкевіч

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Антонія Казіміра, генерал-лейтэнанта літоўскага войска, і Тэрэзы з роду Тызенгаўзаў. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве і маёнткі Лагойск (Мінская губерня), Свіслач (Літоўска-Гродзенская губерня) і Белаполле (Слабодска-Украінская губерня), а таксама шэраг маёнткаў у Пінскім павеце (Мінская губерня). Трымаў Стралкоўскае староства.

Нанова перабудаваў маёнтак Свіслач, заклаў галандскага кшталту парк, перарэзаў яго каналамі і стварыў вялікі заасад. Заснаваў у мястэчку на ўласныя сродкі Свіслацкую гімназію — цэнтр асветы і вальнадумства на Гарадзеншчыне пачатку XIX стагоддзя[3].

У 1778 г. пабраўся шлюбам з Марыяй-Тэрэзай Панятоўскай (1761—1831), пляменніцай польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава-Аўгуста, ад якой не меў дзяцей.

Паводле тэстаменту ад 1813 г. свае багатыя маёнткі перадаваў сваякам: Лагойск адпісаў графу Пію Тышкевічу (1756—1858), Белаполле — украінскім Тышкевічам, а Свіслач — графу Юзафу Тышкевічу (1724—1815), старосце вяляціцкаму.

Цікавыя факты правіць

Вінцэнт Тышкевіч практыкаваў пакаранні ў дачыненні да ўласных аканомаў, калі тыя пераўзыходзілі раз і назаўсёды ўсталяваны гадавы прыбытак маёнтку[4].

Зноскі