Віні-Пух (мультфільм)

мультфільм

«Віні-Пух» — савецкі анімацыйны фільм-казка. Серыя мультфільмаў здымалася ў 1969—1972. Рэжысёр Фёдар Савельевіч Хітрук.

Віні-ПухM:
руск.: Винни-Пух
Жанр казка, байка
Рэжысёры
На аснове Віні-Пух
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Краіна
Працягласць 11 хв.
Прэм’ера 1969 год
IMDb ID 0211729
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На студыі «Саюзмультфільм» пад яго кіраўніцтвам былі створаны тры мультфільмы:

Стварэнне мультфільма правіць

Сцэнарый напісаў Ф. Хітрук у суаўтарстве з Б. Захадэрам; праца суаўтараў не заўсёды ішла гладка, што стала ў канчатковым выніку прычынай спынення выпуску мультфільмаў (першапачаткова планавалася выпусціць серыял па ўсёй кнізе[1]).

Параўнанне з кнігай правіць

Некаторыя эпізоды, фразы і песні (перш за ўсё знакамітая «Куды ідзем мы з Пятачком…») адсутнічаюць у кнізе і складзеныя спецыяльна для мультфільмаў; пазней гэтыя песні Захадэр у крыху іншай рэдакцыі публікаваў асобным выданнем (кніжка-кардонка для малых «Песенькі Віні-Пуха», К., «Веселка», 1987) і ўключаў як дадатак у зборнік «Віні-Пух і многае іншае».

З іншага боку, з сюжэту мультфільма выключаны (насуперак волі Захадэра) Крыстафер Робін; у першым мультфільме яго сюжэтная функцыя перададзена Пятачку, у другім — Трусу.

Падчас працы над фільмам Ф. Хітрук так пісаў Б. Захадэру аб сваёй канцэпцыі галоўнага персанажа:

Я разумею яго так: ён увесь час напоўнены нейкімі грандыёзнымі планамі, занадта складанымі і грувасткімі для тых дробязных спраў, якія ён збіраецца прадпрымаць, таму планы разбураюцца пры сутыкненні з рэчаіснасцю. Ён увесь час трапляе ў няёмкае становішча, але не па дурасці, а таму, што яго свет не супадае з рэальнасцю. У гэтым я бачу камізм яго характару і дзеянняў. Вядома, ён любіць пажраць, але не гэта галоўнае[1].

Сюжэт правіць

Мультфільм пачынаецца з надпісу:

ЧАСТКА ПЕРШАЯ, у якой мы знаёмімся з Віні-Пухам і грамадкай Пчолаў, і тут акурат пачынаюцца ўсе прыгоды

Пасля гэтага дыктар пачынае зачытваць тэкст:

Даўным-даўно, напэўна ў мінулую пятніцу, жыло ў адной краіне медзведзяня пад імем Віні-Пух. А чаму пад імем? Таму што над яго дзвярыма быў надпіс: «Віні-Пух», а ён пад ім жыў. Аднойчы Віні-Пух пайшоў у лес, каб трохі паесці — ён заўсёды быў не супраць паесці. Акрамя таго, ён быў паэт і ў вольны час складаў вершы і нават песенькі…

Віні-Пух ходзіць па лесе і спявае песню. Раптам ён натрапляе на Вялікі Дуб, чуе гудзенне пчол і пасля некаторых разважанняў вырашае падняцца на Дуб, спадзеючыся знайсці зверху мёд. Дабраўшыся да вулля, Віні-Пух спатыкаецца, ляціць уніз і падае ў лопух.

Пасля сваёй няўдачы Віні-Пух ідзе да свайго сябра — парасяці Пятачка. Пятачок бярэ з сабой на паляванне стрэльбу і блакітны паветраны шарык. Віні вырашае выкупацца ў лужыне, каб пчолы прынялі яго за чорную дажджавую хмару. Аднак яго план не спрацоўвае, і парасяці трэба ратаваць таварыша.

Наступствы правіць

Цыкл мультфільмаў набыў велізарную папулярнасць. Цытаты з яго сталі агульным здабыткам савецкіх дзяцей і дарослых і паслужылі асновай для стварэння вобраза Віні-Пуха ў савецкім гумарыстычным фальклоры. Усяго ў гутарковае маўленне гараджан увайшла 21 цытата з фільма, палова з якіх прыпадае на фільм «Віні-Пух і дзень клопатаў»[2].

За гэты цыкл (у ліку іншых работ) Хітрук атрымаў у 1976 годзе Дзяржаўную прэмію СССР.

Падчас працы над фільмам рэжысёр не ведаў пра існаванне мультфільмаў студыі Дыснея пра Віні-Пуха. Пазней, паводле слоў Фёдара Хітрука, яго версія спадабалася дыснееўскаму рэжысёру Вольфгангу Райтэрману[3][4]. Аднак тое, што савецкія мультфільмы былі створаны без уліку выключных правоў на экранізацыю, якія належаць студыі Дыснея, зрабіла немагчымым іх паказ за мяжой і ўдзел у міжнародных кінафестывалях[5].

Ролі агучвалі правіць

Зноскі

  1. а б Заходер Б. Приключения Винни-Пуха (Из истории моих публикаций) // Вопросы литературы. 2002, № 5. С. 197—225. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2017. Праверана 21 верасня 2014.
  2. А. С. Архипова. Ролевые структуры детских анекдотов. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2010.
  3. Liz Faber, Helen Walters. Fedor Khitruk // Animation unlimited: innovative short films since 1940 (англ.). — London: Laurence King Publishing, 2004. — P. 154. — 192 p. — ISBN 1856693465.
  4. Юрий Михайлин, Фёдор Хитрук. О зарождении идеи фильма. Интервью // Киноведческие записки : журнал. — М.: 21.04.2006. — № 73.
  5. Сергей Капков. Фёдор Хитрук и Фильмы, фильмы, фильмы...(недаступная спасылка). Аниматор.ру. — авторская версия статьи в журнал «Time out Москва». Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2011. Праверана 18 ліпеня 2009.