Вірджынія Вульф (англ.: Virginia Woolf; 18821941) — брытанская пісьменніца, літаратурны крытык. Вядучая фігура мадэрнісцкай літаратуры першай паловы XX стагоддзя.

Вірджынія Вульф
Virginia Woolf
Вірджынія Вульф, 1927 год
Вірджынія Вульф, 1927 год
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Адэліна Вірджынія Стывен
Дата нараджэння 25 студзеня 1882(1882-01-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1941(1941-03-28)[5][3][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Leslie Stephen[d][6][7]
Маці Julia Stephen[d][6][7]
Муж Leonard Woolf[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, эсэіст,
літаратурны крытык
Гады творчасці 19041941
Кірунак мадэрнізм
Жанр драма і проза
Мова твораў брытанскі варыянт англійскай мовы[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

У міжваенны перыяд Вульф была значнай фігурай у Лонданскім літаратурным таварыстве і з’яўлялася сябрам гуртка Блумсберы. Да найбольш вядомых яе твораў адносяць раманы: «Місіс Дэлаўэй» (англ. Mrs. Dalloway, 1925), «На маяк» (англ. To the Lighthouse, 1927), «Арланда. Біяграфія» (англ. Orlando: A Biography, 1928) и апавяданне «Свой пакой» (англ. A Room of One’s Own, 1929). Яе раманы лічацца класічнымі творамі «плыні свядомасці»

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Лондане ў сям’і вядомага літаратурнага крытыка сэра Лэслі Стывена і Джуліі Джэксан. Вірджынія была трэцім дзіцём Лэслі і Джуліі (у сям’і было трое дзяцей Джуліі ад першага шлюба, дачка Лэслі ад шлюба зб Мінай Тэкерэй і чацвёра малодшых Стывенаў: Ванеса, Тобі, Вірджынія і Адрыян). Калі Вірджыніі было 13 гадоў, яна перажыла смерць маці, што спрычыніла першы нервовы зрыў пісьменніцы. Пасля смерці Джуліі Лэслі ўпіваецца жалем у сабе і больш за ўсіх перажывае смерць маці Вірджыніі.

Старэйшая сястра Стэла цягам некаторага часу выконвае ролю гаспадыні дома, але неўзабаве памірае. Ванэса — наступная па старшынству — вымушаная займацца домам, але ў адрозненні ад сваёй старэйшай сястры, дае адпор бацьку, які паступова пераўтвараецца ў дэспата. Пасля смерці бацькі маладыя Стывены перабіраюцца ў Блумсберы, дзе іх дом становіцца цытадэллю ўсяго прагрэсіўнага, маладыя таленты збіраюцца для абмеркавання, часта выкрывання сучаснага грамадства. Сёстры Вірджынія і Ванэса былі вельмі блізкія, у дзяцінстве яны пакляліся ніколі не браць шлюб і жыць разам. Паведамленне аб тым, што Ванэса прымае прапанову Клайва Бэла, моцна пакрыўдзіла Вірджынію. Гэта здарылася праз некалькі дзён пасля смерці яе ўлюбёнага брата Тобі — ён заразіўся тыфам пад час сумеснага падарожжа па Грэцыі. Яна засталася ўдваіх з братам. У 1909 годзе нечакана прынімае прапанову Літана Стрэчы, які адкрыта заявіў аб сваёй нетрадыцыйнай арыентацыі. Але шлюб не адбыўся. У гэты час Вірджынія пачынае выдаваць свае крытычныя артыкулы ў часопісах, працягваючы бацькаву справу. Ідзе работа пад першым раманам.

 
Роджэр Фрай. Партрэт Вірджыніі Вульф, каля 1917.

У 1912 яны бярэ шлюб з Леанардам Вульфам, літаратарам і журналістам. Шлюб стаў саюзам паважаючых адзін аднаго людзей. У 1917 годзе муж і жонка засноўваюць выдавецтва «Хогарт Прэс», адкуль выйшлі ў свет усе творы пісьменніцы. Вірджынія ўласнаручна набірала, рэдагавала тэксты. Выдавецтва, якое напачатку не прыносіла даходаў, стала надзейнай крыніцай даходаў сям’і Вульф. Леанард стварыў ідэальныя варункі для работы ім абодвум, ён усяляк падтрымліваў Вірджынію. Галаўныя болі, галасы, відзежы не пакідалі Вірджынію, яна некалькі разоў спрабавала сабе забіць. Пісьменніца была вельмі патрабавальнай да сябе і сваіх працаў, перапісвала рамана дзесяткі разоў. Яна прыпыняла вядзенне дзённіка толькі пад час хваробаў, дзённікі выйшлі асобным выданнем у 4 тамах, таксама выйшлі 5 тамоў лістоў Вірджыніі, якія яна пісала сябрам, сястры, Леанарду і, вядома, Віце Саквіл-Вест. Яна пазнаёміліся ў 1922 годзе, Віта спачатку вельмі не спадабалася Вірджыніі, менавіта Віта шукала сустрэчы з пісьменніцай. Пазней іх аб’ядноўвае сяброўства, з боку Вірджыніі — каханне[8]. Гэтае пачуццё разам з крыўдай, якую нанеслі здрады Віты, сталі асновай рамана «Арланда. Біяграфія», у якім галоўны герой пераўтвараецца ў жанчыну. Раманы Вірджыніі выдаваліся не толькі ў Англіі, але і ў Амерыцы, уласная папулярнасць перашкоджвала пісьменніцы. З пачаткам Другой сусветнай вайны страх за мужа, які быў яўрэем, стаў прычынай вяртання прыступаў і галаўных болей. Іх лонданскі дом быў зруйнаваны пад час бамбёжкі. Палічыўшы, што болей не мусіць мучыць Леанарда і што без яе яму будзе лягчэй, Вірджынія Вульф, пакінуўшы ліст мужу і сястры, утапілася ў рацэ Оўз, непадалёк ад іх дома ў Сасексе. Цела знайшлі дзеці праз два тыдні пасля трагедыі.

Беларускія пераклады правіць

Чатыры апавяданні «Панядзелак — Аўторак», «Сапраўдныя рэчы», «Спадак» і «Струнны квартэт» друкаваліся ў выданні англа-амерыканскай літаратуры «Бог Скарпіён»[9]

Апавяданні «Дом з прывідамі» (англ. Hounted House) і «Блакітнае і зялёнае» (англ. Blue & Green) друкаваліся ў інтэрнэт-часопісе перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» у перакладзе Ганны Янкуты.

Зноскі

  1. Virginia Woolf // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808.
  5. Вулф Вирджиния // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. а б в г Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004. Праверана 28 сакавіка 2020.
  7. а б Kindred Britain
  8. Frau liebt Frau: Ein historischer Streifzug Архівавана 4 чэрвеня 2009. (ням.)
  9. Бог Скарпіён: Пераклады з англійскай і амерыканскай літаратуры / Пер. з анг. V. K. — Вільня—Мінск, 2007. — 313 с.

Спасылкі правіць