Вісон — найтанчэйшая тканіна, белая, радзей залацістая. Каштоўная тканіна старажытнасці, якая ўжывалася для адзення першасвятароў  (руск.), цароў, фараонаў, цэнтурыёнаў і патрыцыяў, у яе заварочвалі муміі фараонаў. Неаднаразова згадваецца ў гістарычных крыніцах, у Святым Пісанні  (руск.). Егіпцяне, іўдзеі, рымляне, візантыйцы насілі вісон: такая папулярнасць тлумачылася найвышэйшай якасцю гэтай матэрыі, яе лёгкасцю, танкатканасцю і трываласцю. Да прыкладу, пару пальчатак з вісону можна скласці ў шкарлупіну грэцкага арэха  (руск.).

Вісон
Выява
Матэрыял Бісус[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Партрэт  (англ.) на вісоне з базілікі ў Манапела  (руск.), які некаторыя вернікі лічаць платам Веранікі  (руск.)

Склад правіць

Склад спрэчны, матэрыялам часта называюць лён, альбо нітку, якая выдзяляецца некаторымі відамі малюскаў. На карысць лёну кажа сама назва вісону — byssus (англ.) (byssal thread, byssus thread), ад стар.-грэч.: βύσσος, які бярэ пачатак у семіцкім בוץ — «буц». У Бібліі паралельна тэрміну «‏בוץ‏‎» выкарыстоўваецца тэрмін «‏שש‏‎» (шэш), у сінадальным перакладзе — «тонкі лён»[2], прычым першапачаткова словам «шэш» пазначалі тканіну з Егіпта, а «буц» — падобную з ёй сірыйскую. Ёсць меркаванне, што першапачаткова вісонам называлася менавіта льняная або баваўняная тканіна.

Гісторыя правіць

Герадот, апісваючы працэс бальзамавання  (руск.) егіпецкіх мумій, кажа, што «цела з галавы да ног захутвалася павязкамі з вісону». Егіптолаг Джон Гарднер Уілкінсан  (руск.) выявіў вісон у егіпецкіх царскіх пахаваннях і пералічыў ніткі, каб ацаніць майстэрства старажытнаегіпецкіх ткачоў. Ён выявіў у адной цалі тканіны 152 ніткі асновы і 71 уточную нітку, што дазволіла яму сцвярджаць: вісон — адна з найтанчэйшых тканін, бо параўнаць яе можна толькі з сучаснымі ўзорамі, самыя тонкія з якіх утрымліваюць 88 уточных нітак. Паводле адной з легенд, менавіта з вісону, а зусім не з футры вавечкі, было зроблена і Залатое руно. У сярэднія вякі вісон выпрацоўвалі ў Індыі і ў міжземнаморскіх краінах, з яго рабілі панчохі і пальчаткі. Цяпер толькі некалькі жанчын на Сардзініі захоўваюць мастацтва прадзення з вісону.

З развіццём еўрапейскай цывілізацыі на змену вісону прыйшоў кітайскі шоўк. Вытворчасць вісону ў Еўропе практычна цалкам спынілася, невялікая колькасць яго паступала з Індыі. У XVIII стагоддзі на поўдні Францыі і Італіі адрадзілася вісонавытворчасць. У 1870 годзе Жуль Верн піша ў сваіх «20 000 лье пад вадой»: « раптам мне стала горача, я скінуў з плячэй сваю вісонавую куртку».

Выраб правіць

 
Ніткі вісону (бісусу) у малюска Дрэйсена рачная (Dreissena polymorpha)

Ніткі вісону жыхары Міжземнамор’я збіралі ў прыбярэжнай зоне, у месцах скаплення двухстворкавага малюска — Pinna nobilis, у назе якога размешчана бісусавая залоза, якая выпрацоўвае бялковы сакрэт — бісус (byssus, што па-англійску і азначае «вісон»). Бісус дубянее ў выглядзе пучка трывалых шаўкавістых нітак даўжынёй каля 6 сантыметраў, з дапамогай якіх малюск замацоўваецца на прадметах пад вадой. Адна асобіна вырабляе 1-2 грама ніткі, таму, каб выпрацаваць 200—300 грамаў вісону, неабходна аддзяліць ад каменя і апрацаваць тысячу малюскаў.

Згадкі ў Бібліі правіць

  • Скінію  (руск.) ж зрабі з дзесяці покрываў суканага вісону і з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, і херувімаў зрабі на іх майстэрскаю працаю; Зых. 26:1
  • І зробяць эфод  (руск.) з золата, з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны, і з суканага вісону, майстэрскаю працаю. Зых. 28:6
  • І зрабі хітон з вісону і кідар з вісону і зрабі пояс ўзорыстай працы; Зых. 28:39
  • Некаторы чалавек быў багаты, апранаўся ў парфіру і вісон і кожны дзень баляваў бліскуча. Лук. 16:19
  • Адкрыццё Іаана Багаслова, 19, 8: «… бо наступіў шлюб Ягняці, і жонка яго прыгатавала сябе. 8 І дадзена было ёй апрануцца ў вісон чысты і светлы; а вісон ёсць праведнасць святых».

Зноскі

  1. Tortora P. G., Merkel R. S. byssus (1), byssus (2) // Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 82.
  2. «І зрабіў заслону з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай тканіны і кручанага вісону» 2Пар. 3:14 и «І зрабіў заслону з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і тонкага лёну» Зых. 36:35

Літаратура правіць

  • Андреева Р. П. Виссон // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 134. — ISBN 5-86617-030-2.