Віталь Іванавіч Крывуць

беларускі гісторык

Віталь Іванавіч Крывуць (нар. 6 студзеня 1973, Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2021), дацэнт (2012).

Віталь Іванавіч Крывуць
Дата нараджэння 6 студзеня 1973(1973-01-06) (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2021)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (спецыяльнасць «Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», 1999; аспірантура, спецыяльнасць «Айчынная гісторыя», 2004).

Працаваў у Ляснянскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна (1999—2001, настаўнік), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (2004—2006, выкладчык), Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце (2006—2023, факультэт педагогікі і псіхалогіі, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, з 2022 — прафесар кафедры педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд; гісторыя маладзёжнага руху і маладзёжнай палітыкі; ваенная гісторыя канца XVIII — пачатку XIX стст. Пазапрафесійная дзейнасць: перакладчык (з польскай мовы).

Бібліяграфія правіць

  • Молодежная политика польских властей в Западной Беларуси (1921—1939 гг.) : диссертация … доктора исторических наук : 07.00.02 : защищена 13.04.2021 : утверждена 20.10.2021 / Кривуть Виталий Иванович. ― Минск, 2020.
  • Молодежные организации на территории Западной Беларуси (1929—1939 гг.) : диссертация … кандидата исторических наук : 07.00.02 : защищена 00.00.2005 : утверждена 18.05.2005 / Кривуть Виталий Иванович. — Минск, 2004.
  • Барацьба за маладое пакаленне Заходняй Беларусі і праўрадавы маладзёжны рух (1926―1939 гг.) : манаграфія / В. І. Крывуць. — Баранавічы, 2013.
  • Молодежная политика польских властей на территории Западной Беларуси (1926—1939 гг.) / В. И. Кривуть. — Минск, 2009.
  • Пад шыльдай «Дзяржаўнага выхавання»: рэалізацыя ўрадавых выхаваўчых канцэпцый на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1926—1939) : манаграфія / В. І. Крывуць. — Баранавічы, 2010.

Зноскі