Віталь Васілевіч Казанцаў
Віталь Казанцаў (нар. 4 ліпеня 1981, Валгадонск, Растоўская вобласць) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у штабе беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Віталь Васілевіч Казанцаў | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 ліпеня 1981 (42 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | ||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Тарпеда-БелАЗ | ||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Доўгі час выступаў за валгаградскую «Алімпію», дзе быў сталым іграком асновы. З 2006 па 2008 гады выступаў за БАТЭ, разам з барысаўскім клубам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. З 2009 выступаў у Расіі за «Прамень-Энергію» і «Ніжні Ноўгарад».
У ліпені 2013 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У хуткім часе стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. Сезон 2014 таксама распачынаў у аснове, але скончыў яго ўжо на лаўцы запасных.
У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[1]. У першай палове сезона 2015 трывала з’яўляўся на полі, а ў ліпені атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[2].
Неўзабаве пасля зыходу Віталя з жодзінскага клуба стала вядома, што ён завяршыў кар’еру іграка і ўвайшоў у трэнерскі штаб клуба «Смалявічы-СТІ»[3]. Разам са смалявіцкай камандай двойчы выхадзіў у Вышэйшую лігу.
У чэрвені 2020 года пакінуў «Смалявічы» і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб латвійскай «Ліепаі», дзе стаў дапамагаць Дзмітрыю Молашу, разам з якім працаваў у «Смалявічах-СТІ»[4]. У чэрвені 2021 года разам з Молашам пакінуў латвійскі клуб[5].
У студзені 2022 года стаў памочнікам Молаша ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6].
Дасягненні правіць
Зноскі
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" расстался с Ивашко и продлил контракт с Казанцевым
- ↑ Виталий Казанцев покинул "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ "Смолевичи-СТИ" стали фарм-клубом БАТЭ
- ↑ Виталий Казанцев: при участии Михаила Загорцева в руководстве клуба появились непрофессионалы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2020. Праверана 13 кастрычніка 2020.
- ↑ Молош уволен(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2021. Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ В тренерском штабе вышедшего из отпуска «Торпедо-БелАза» есть женщина Архівавана 10 студзеня 2022.
Спасылкі правіць
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)