Віталь Мікалаевіч Нікандраў
Віталь Мікалаевіч Нікандраў (нар. 4 жніўня 1949, Ліда, Гродзенская вобласць) — беларусь біяхімік. Доктар біялагічных навук (1989), прафесар (1995).
Віталь Мікалаевіч Нікандраў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 жніўня 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1989) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць «Ветэрынарыя», 1971), Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут імя С. М. Вышалескага (аспірантура, 1975).
Працаваў у Гарадокскай раённай ветэрынарнай станцыі (Віцебская вобласць; 1971—1972, лабарант бактэрыялагічнага аддзела), Беларускім НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (1975—2008, з 1978 — загадчык лабараторыі прыкладной энзімалогіі, адначасова аддзела біяхіміі і тэхналогіі мікробных ферментаў), Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі (1998—2012, загадчык лабараторыі рэгуляторных бялкоў і пептыдаў), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (2013—2017, загадчык кафедры хіміі), Палескім дзяржаўным універсітэце (з 2017, біятэхналагічны факультэт, кафедра біятэхналогіі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: біяхімія пратэоліза; структурна-функцыянальныя ўласцівасці рэгуляторных бялкоў; біяхімія патагенных мікраарганізмаў; медыцынская біятэхналогія; нейрабіялогія.
Узнагароды правіць
Знак «Вынаходнік СССР» (1986), прэмія НАН Беларусі (2003), званне «Ганаровы прафесар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны» (2013) і інш.
Бібліяграфія правіць
- Стрептокиназа. Структурные и функциональные свойства : автореферат диссертации … доктора биологических наук : 03.00.04 / Никандров Виталий Николаевич. — Москва, 1989.