Вітаўтас Брэдзікіс

Вітаўтас Брэ́дзікіс (літ.: Vytautas Brėdikis; 20 лістапада 1930, Біржай15 студзеня 2021, Вільнюс) — літоўскі архітэктар. Народны архітэктар Літоўскай ССР (1984), лаўрэат Ленінскай прэміі (1974).

Вітаўтас Брэдзікіс
Дата нараджэння 20 лістапада 1930(1930-11-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 2021(2021-01-15)[2] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Літва
Альма-матар
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Вільнюс
Найважнейшыя пабудовы Вільнюскі аўтавакзал
Навучальны корпус Мастацкага інстытута
Горадабудаўнічыя праекты Жылы раён Лаздзінай
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Камандор Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Ленінская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 19371949 гадах вучыўся ў Біржайскай гімназіі. Скончыў у 1955 годзе Мастацкі інстытут Літоўскай ССР у Вільнюсе.

У 19551965 гадах у Інстытуце праектавання гарадскога будаўніцтва ў Вільнюсе, з 1960 года быў кіраўніком групы, з 1964 года — галоўны архітэктар праектаў.

З 1965 года выкладаў у Мастацкім інстытуце, дацэнт (1971), прафесар (1984), у 19881993 гадах рэктар Вільнюскай мастацкай акадэміі.

Творчасць правіць

Распрацаваў праект дэталёвай планіроўкі і забудовы грамадскага цэнтра на правым беразе р. Нярыс у Вільні (у сааўтарстве, 1964). Па яго праектах пабудаваны ў Вільнюсе: жылы раён Лаздзінай (у сааўтарстве, пачаты ў 1967; Ленінская прэмія 1974), аўтавакзал (1974), навучальны корпус Мастацкага інстытута (у сааўтарстве, 1981; Дзяржаўная прэмія Літвы 1984); плошча ў г. Біржай (1976) з помнікам Ю. Янонісу.

Узнагароды і званні правіць

Член Саюза архітэктараў Літвы, народны архітэктар Літоўскай ССР (1984); заслужаны архітэктар Літвы; лаўрэат Ленінскай прэміі (1974), прэміі Савета міністраў СССР (1975), Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР (1984). Узнагароджаны ордэнам Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса трэцяй ступені (1998), медалём Незалежнасці Літвы, а таксама ордэнам Рыцара архітэктуры Саюза архітэктараў Літвы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Бредикис Витаутас // Литва. Краткая энциклопедия. — Вильнюс: Главная редакция энциклопедий, 1989. — С. 155. — 672 с. — 22 000 экз.
  • Mačiulis, Algimantas. Brėdikis Vytautas // Visuotinė lietuvių enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2003. — Т. III: Beketeriai — Chakasai. — С. 463. — 799 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-420-01512-9. (літ.)

Спасылкі правіць