Вітольд Казіміравіч Песціс

вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, педагог, дзяржаўны дзеяч

Вітольд Казіміравіч Песціс (нар. 22 лютага 1949, в. Парэчча Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі вучоны, доктар сельскагаспадарчых навук. Прафесар (1998), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік НАН Беларусі (2021)[1]. Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ганаровы прафесар Міжнароднага Венскага ўніверсітэта. Намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Вітольд Казіміравіч Песціс
Дата нараджэння 22 лютага 1949(1949-02-22) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Людміла Вітольдаўна Гуцікава
Род дзейнасці палітык, навуковец
Навуковая сфера жывёлагадоўля
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі,

Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам Гродзенскай абласной станцыі па племянной рабоце ў свінагадоўлі. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса «Скідзельскі», калгаса «Сцяг камунізму» Гродзенскага раёна. Закончыўшы аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі, быў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела кармлення гэтага інстытута, затым асістэнтам, дацэнтам, загадчыкам кафедры кармлення і фізіялогіі сельскагаспадарчай жывёлы, прарэктарам па навуковай рабоце, рэктарам Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Рэктар установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га, 3-га і 4-га скліканняў[2].

Сям’я правіць

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар больш як 600 навуковых і вучэбна-метадычных артыкулаў, 12 вучэбных дапаможнікаў, 7 манаграфій і 25 вынаходстваў, абароненых аўтарскімі пасведчаннямі і патэнтамі.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2016)[3], чатырма юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[4].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць