Вітораж

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Віто́раж[1] (трансліт.: Vitoraž, руск.: Виторож) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета.

Вёска
Вітораж
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 19 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244870016
Вітораж на карце Беларусі ±
Вітораж (Беларусь)
Вітораж
Вітораж (Мінская вобласць)
Вітораж

Геаграфія правіць

Месціцца за 14 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 69 км ад Мінска, каля ракі Талька. На ўсход ад вёскі размешчаны біялагічны заказнік Копыш на аднайменным балоце.

Гісторыя правіць

У XIX стагоддзі лясная вартоўня ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе ўрочышча ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета. У 1917 годзе згадваюцца аднайменныя ўрочышча і засценак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Паводле перапісу 1926 года хутар. У 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя. У 1933 годзе ўпамінаецца як вёска калгаса «Паляўнічы», працавала кузня. У міжваенны час паўночная частка Вітоража абазначалася на картах як Вялікая Доля[2].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У час вайны вёска была часткова спалена[3].

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 5 двароў, 41 жыхар
  • 1908 год — 3 двары, 23 жыхары
  • 1917 год — урочышча, 6 двароў, 35 жыхароў; засценак, 35 жыхароў
  • 1926 год — 13 гаспадарак, 54 жыхары
  • 1960 год — 47 жыхароў
  • 2002 год — 26 двароў, 46 жыхароў
  • 2010 год — 16 гаспадарак, 46 жыхароў
  • 2012 год — 12 гаспадарак, 21 жыхар
  • 2019 год — 19 жыхароў

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Глобус Беларусі. Рухомая карта.
  3. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 17 снежня 2023.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць