Вітэнбергская культура
Вітэнбергская культура — археалагічная культура бронзавага веку, размешчаная ў Цэнтральнай Трансільваніі. Сфарміравалася як лакальны варыянт Усатаўскай культуры і змянілася культурай Ноўа. Названа па месцы раскопак каля ўзгорка Вітэнберг ля румынскага горада Сігішаара[1]. Носьбіты культуры мелі гандлёвыя адносіны з мікенскай культурай. У пахаваннях выяўлены бронзавыя баявыя сякеры і булавы з каменнымі булавешкамі. Да 1964 годзе выяўлена 200 паселішчаў вітэнбергскай культуры. Кераміка прадстаўлена амфарамі з арнаментамі ў форме спіраляў і меандраў.
Вітэнбергская культура Бронзавы век | ||||
---|---|---|---|---|
Лакалізацыя | Трансільванія (Румынія) | |||
Носьбіты | палеабалканцы | |||
Пераемнасць | ||||
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ БРОНЗАВЫ ВЕК ПАЎДНЁВА-ЎСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2016. Праверана 9 жніўня 2014.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вітэнбергская культура
- Культура вітэнберг Архівавана 18 верасня 2011.
- Бронзавы век Архівавана 31 сакавіка 2012.