Вітэнска-Гердэкскі ўніверсітэт

Вітэнска-Гердэкскі ўніверсітэт (ням.: Universität Witten/Herdecke) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі у гарадах Вітэн і Гердэке.

Вітэнска-Гердэкскі ўніверсітэт
ням.: Universität Witten/Herdecke
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Universität Witten/Herdecke
Міжнародная назва англ.: Witten/Herdecke University
Заснаваны 1982
Студэнты 2 326, 831[1], 862[1], 902[1], 918[1], 1 103[1], 1 094[1], 1 062[1], 1 051[1], 1 064[1], 1 050[1], 1 075[1], 1 056[1], 1 210[1], 1 330[1], 1 444[1], 1 701[1], 2 041[1], 2 206[1], 2 343[1], 2 427[1], 2 518[1], 2 627[1], 2 765[1] і 2 894[1]
Размяшчэнне Вітэн, Гердэке
Сайт uni-wh.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Вітэнска-Гердэкскі ўніверсітэт — прыватны, прызнаны дзяржавай, некамерцыйны ўніверсітэт. Гэта была першая нямецкая прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая атрымала акрэдытацыю як менавіта «ўніверсітэт» — статус, які прызнае акадэмічную якасць універсітэта, эквівалентную дзяржаўным універсітэтам, і дае права прысуджаць ступені бакалаўра і магістра, доктарскія і праводзіць хабілітацыю.

Яго заснаванне і гісторыя часта адзначаліся супярэчлівымі дыскусіямі і значнымі цяжкасцямі пры стварэнні новага ўніверсітэта ў нямецкай адукацыйнай сістэме. У 1995 годзе выданне «Times Higher Education» адзначыла, што ўніверсітэт аднымі лічыцца «ідэалістычнай мадэллю будучыні нямецкай вышэйшай адукацыі, а іншымі … карбункулам на ўніверсітэцкім ландшафце краіны, у якім жорстка пераважае дзяржава». Сёння Вітэнска-Гердэкскаму ўніверсітэту ўдалося атрымаць прызнанне адным з нямногіх прыватных універсітэтаў Германіі як «гумбальтавы» ўніверсітэт і ўзорам для пераймання з пункту гледжання структуры курсаў, інтэграцыі практычнай і тэарэтычнай падрыхтоўкі і інавацыйных падыходаў да аплаты навучання.

У 2019 годзе ва ўніверсітэце навучалася каля 2 500 студэнтаў і было 582 супрацоўнікаў, у тым ліку 71 прафесар і 232 выкладчыка / даследчыка. Каля 100 дактароў штогод атрымліваюць гэтую навуковую ступень у аспірантуры гэтай ВНУ. Студэнтаў магістратуры таксама больш, чым студэнтаў бакалаўрыяту, што паказвае моц універсітэта. У цяперашні час універсітэт пашырае кампус і павялічвае колькасць студэнтаў.

Факультэты правіць

З мая 2020 года ўніверсітэт складаецца з двух факультэтаў:

  • Факультэт здароўя, які складаецца з кафедраў:
  1. Медыцыны чалавека
  2. Стаматалогіі, аральнай і сківічна-тварнай медыцыны
  3. Сястрынскай навукі
  4. Псіхалогіі і псіхатэрапіі
  • Факультэт эканомікі і грамадаздаўства, які складаецца з кафедраў:
  1. Менеджменту і прадпрымальніцтва
  2. Філасофіі, палітыкі і эканомікі
  3. Цэнтр фундаментальных даследаванняў

Зноскі

Спасылкі правіць