Віхолка[1] (руск.: Вихолка) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.

Сяло
Віхолка
руск.: Вихолка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
243014
Код АКАТП
Віхолка на карце Расіі ±
Віхолка (сяло) (Расія)
Віхолка (сяло)
Віхолка (сяло) (Бранская вобласць)
Віхолка (сяло)

Назва правіць

Назва паселішча ад назвы рэчкі Віхолка (прыток Іпуці). Сам гідронім балцкага паходжання. На гэта паказвае тыповы балцкі гідранімічны фармант -ol- (як у назвах тыпу Даколка), які з’яўляецца дыягнастычным для балцкіх гідронімаў[2].

Корань Віх- такі ж, што і ў назве Віхра. Звязана з літоўскім viešmuo «ручай», далей да індаеўрапейскага кораня *ṷeis- / ṷis- «цячы», ад якога таксама назва Вісла (< *ṷeis-tlā)[3][4].

Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Vieša, Viešinta, Viešintas, Viešmuo, латышская Viesīte, назва возера Вісяты[5].

Назву можна прыблізна перадаць як "Плыткая (рака)".

Гісторыя правіць

Вядома з сярэдзіны XVIII ст. як хутар, пазней вёска ва ўладанні Кіева-Пячэрскай лаўры[6]. У 1859 годзе сяло Суражскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі, 80 двароў[7].

З мая 1919 года ў складзе Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.

Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.

У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Верашчацкага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 163.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1134.
  4. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 50-51.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 378—379.
  6. Вихолка. Родной Брянск, милая сердцу Брянщина. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2022. Праверана 3 верасня 2022.
  7. XLVIII. Черниговская губерния. Список населенных мест по сведениям 1859 года. Государственная публичная историческая библиотека России. Центр. стат. ком. М-ва внутр. дел. (1 мая 1866). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2022. Праверана 3 верасня 2022.