Габель (gabelle) — падатак на соль у сярэднявечнай Францыі (да 14 ст. таксама падатак на сукно, на віно і г.д.). Габель была ўведзена дзяржавай, манапалізавала продаж солі, двойчы адмянялася, канчаткова зацверджана ў 1383 годзе. Габель збіралі альбо чыноўнікі, альбо шматлікія адкупшчыкі. Памер габелю па правінцыях быў неаднолькавы (існавалі вобласці "вялікай габелі", "малой габелі" і інш.) Вялікую габель ў 16 ст. выплачвалі акругі Парыжа, Арлеана, Тура, Дыжона, Руана і інш. Некаторыя правінцыі былі вызваленыя ад выплаты габелю. З 2-й паловы 15 ст. не плацілі габель правінцыі Пуату, Сентонж, Гіень і інш; у 1548 у Гіені ўспыхнула паўстанне ў сувязі са спробай ўвесці габель. Асабліва цяжкая была габель для прыбярэжных раёнаў, дзе шмат солі ішло на засолку рыбы. Габель была адменена ў 1790.