Габі Кікі

камерунскі футбаліст

Габі Кікі (нар. 15 лютага 1995) — камерунскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Актабэ».

Футбол
Габі Кікі
Нарадзіўся 15 лютага 1995(1995-02-15)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Камерун
Рост 194 см
Вага 81 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Актабэ
Нумар 15
Клубная кар’ера[* 1]
0000—2015 Камерун Бомс
2016 Камерун Эдынг Спорт
2017—2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 35 (0)
2018—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 58 (4)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 23 (1)
2022—2023 Малдова Шэрыф (Ціраспаль) 33 (4)
2024— Казахстан Актабэ
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

З дзяцінства да 2015 года знаходзіўся ў сістэме клуба «Бомс», у сезоне 2016 выступаў за «Эдынг Спорт».

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Дынама» з Мінска, аднак не падышоў[3] і неўзабаве далучыўся да магілёўскага «Дняпра», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[4]. Здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, гуляў у асноўным на пазіцыі апорнага паўабаронцы, часам выступаў як цэнтральны абаронца.

У ліпені 2018 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт да канца 2019 года[5]. У складзе брэсцкай каманды таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У чэрвені 2019 года падоўжыў кантракт да канца 2021 года[6]. У сезоне 2019 у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дапамог дынамаўцам стаць чэмпіёнамі Беларусі. Заставаўся трывалым іграком асновы дынамаўцаў і ў 2020 годзе.

У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[7], дзе таксама стаў іграком стартавага складу. У студзені 2022 года падпісаў кантракт з ціраспальскім «Шэрыфам»[8].

У студзені 2024 года папоўніў склад казахстанскага «Актабэ».

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Kiki Gabi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://int.soccerway.com/players/gaby-junior-kiki/479555/
  3. «Динамо» Минск: «Камерунские легионеры покинули клуб» (руск.). by.tribuna.com.
  4. "Днепр" объявил о подписании камерунского хавбека Кики Габи (руск.). football.by (31 сакавіка 2017). Праверана 26 лютага 2024.
  5. Брестское "Динамо" объявило о подписании контракта с Кики Габи (руск.). football.by (2 ліпеня 2018). Праверана 26 лютага 2024.
  6. Габи Кики подписал новый контракт с брестским "Динамо" (руск.). football.by (6 чэрвеня 2019). Праверана 26 лютага 2024.
  7. Габи Кики стал футболистом "Руха" (руск.). football.by (25 студзеня 2021). Праверана 26 лютага 2024.
  8. Габи Кики присоединился к Яхшибоеву и Янсане (руск.). football.by (26 студзеня 2022). Праверана 26 лютага 2024.