ААТ «Газпрам» — расійская газаздабыўная і газаразмеркавальная кампанія, найбуйнейшая кампанія ў Расіі (па даных часопіса «Эксперт»)[5], найбуйнейшая газавая кампанія свету, валодае самай працяглай газатранспартнай сістэмай (больш 160 000 км)[6]. Лічыцца сусветным лідарам галіны[7]. Паводле спісу Forbes 2000 (2010 год), «Газпрам» па выручцы займае 24-е месца сярод сусветных кампаній[8]. Паводле рэйтынгу Fortune Global 500, па выніках 2009 года «Газпрам» стаў самай прыбытковай кампаніяй у свеце, апярэдзіўшы амерыканскую Exxon Mobil, заняўшы пры гэтым 50-е месца па агульным аб’ёме выручкі[9]. Кампанія займае агульнае 22 месца ў Fortune Global 500[10] (2009 год).

ААТ «Газпрам»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы ММВБ: GAZP, РТС: GAZP
Заснаванне 1989
Заснавальнікі Урад Расійскай Федэрацыі
Размяшчэнне  Расія: Масква
Ключавыя постаці Аляксей Мілер (старшыня кіравання, намеснік старшыні савета дырэктараў)
Віктар Зубкоў (старшыня савета дырэктараў)
Галіна Здабыча, транспартаванне газу
Уласны капітал
  • 14,8 трлн ₽ (2020)[1]
Абарот 4637,1 млрд руб. (2011 год, МСФС)
Аперацыйны прыбытак 1656,8 млрд руб. (2011 год, МСФС)
Чысты прыбытак 1342,4 млрд руб (2011 год, МСФС)
Актывы
  • 23,4 трлн ₽ (2020)[1]
Капіталізацыя
  • 3,1 трлн ₽ (31 снежня 2017)[2]
Колькасць супрацоўнікаў 397,3 тыс. (2008 год)
Аўдытар ЗАТ «Прайсватэрхаўскуперс Аўдыт» (2006, 2007)
Дэвіз Нацыянальны здабытак
Даччыныя кампаніі Gazprom EP International B.V.[d], Nigaz[d], YugoRosGaz[d], SLOVENSKÝ PLYNÁRENSKÝ PRIEMYSEL, A.S.[d], Baltic LNG[d], Nord Stream AG[d], RosUkrEnergo[d], Bosphorus Gaz Corporation[d], Gazprom Export[d], Gazprom Avia[d], Зеніт Санкт-Пецярбург, Gazprombank[d], Gazprom Neft[d], SeverEnergia[d], Sibur[d], Mosenergo[d], Novatek[d], Stroytransgaz[d], Gazprom Armenia[d], Газпрам трансгаз Беларусь, Overgas[d], Vemex[d], Eesti Gaas, Gasum[d], VNG – Verbundnetz Gas[d], Securing Energy for Europe[d], Wingas[d], Prometheus Gas[d], PANRUSGÁZ GÁZKERESKEDELMI ZRT.[d], BORSODCHEM ZRT., Latvijas Gāze[d], Volzhsky synthetic fiber plant[d][3], Moravia Gas Storage[d] і ААТ Белгазпромбанк[4]
Сайт www.gazprom.ru
Галаўны офіс Газпрама

Поўнае фірменнае найменне — Адкрытае акцыянернае таварыства «Газпрам»; папярэдняя назва — Расійскае акцыянернае таварыства «Газпрам». Зарэгістраваныя таварныя знакі і знакі абслугоўвання — Газпром (ГАЗПРОМ) і Gazprom (GAZPROM)[11]. Штаб-кватэра — у Маскве.

Даччыныя кампаніі правіць

5 чэрвеня 2018 г. суд у Нідэрландах арыштаваў долі ў галандскіх даччыных кампаніях «Газпрама» па пазове «Нафтагаза Украіны». Арышт накладзены для выканання лютаўскага рашэння Стакгольмскага арбітражу аб спагнанні з расійскай кампаніі больш за 2,5 млрд долараў ЗША кампенсацыі за недапастаўкі «Газпрамам» узгодненых аб’ёмаў газу для транзіту[12].

Акружны суд Амстэрдама заблакаваў 100% акцый кампаніі South Stream Transport BV, якая адказвае за будаўніцтва і ўпраўленне «Турэцкага патока». Гэта зроблена ў сувязі з разглядам справы «Газпрома» праз перадачу названых акцый кампаніі «Трансгаз Краснадар»[13].

Актывы правіць

Няпоўны спіс паводле краін[14]

Беларусь правіць

Расія правіць

  • Даччыннае прадпрыемства АТ «Газпром центрэнергогаз», якое займаецца комплекснымі работамі па тэхнічным абслугоўванні, капітальным рамонце, рэканструкцыі, пуска-наладцы, тэхпераўзбраенні, інжынерным забеспячэнні і суправаджэнні работ на аб’ектах кампрэсарных станцый, газапрамысловых упраўленняў, газаперапрацоўчых заводаў.[15][16][17]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б PJSC Gazprom IFRS Consolidated Financial Statements with Independent Auditor’s Report 31 December 2020Gazprom, 2021. — P. 86. Праверана 29 красавіка 2021.
  2. PJSC Gazprom Annual Report 2017FBK, 2018. — С. 218. Праверана 15 верасня 2018.
  3. Калашников С. «Союзтекстиль» подкатывает к Курску: Компания увеличивает за 2 млрд рублей производство синтетического волокна // Коммерсантъ (Воронеж)Коммерсантъ, 2020. — вып. 12. — 125000 экз. — ISSN 1563-6380; 1561-347X
  4. https://belgazprombank.by/uploads/userfiles/files/audit_2021.pdf
  5. Спіс найбуйнейшых кампаній па рыначным кошце (капіталізацыі) на 1 верасня 2009 года Эксперт, № 38 (675), 5-11 кастрычніка 2009
  6. ВЕДОМОСТИ — Пуцін прапанаваў аб’яднаць «Газпрам» і «Нафтагаз Украіны»
  7. $13 billion Sibneft deal fulfills Gazprom quest — The New York Times
  8. The Global 2000 — Forbes.com
  9. Газпрам у 2009 г. стаў самай прыбытковай кампаніяй свету
  10. Fortune Global 500
  11. Зарэгістраваныя таварныя знакі Архівавана 22 студзеня 2009. ААТ Газпрам.
  12. [https://web.archive.org/web/20180609204551/http://www.naftogaz.com/www/3/nakwebru.nsf/0/001788854138938CC22582A30023B109?OpenDocument&year=2018&month=06&nt=%D0%9D%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8& Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Архівавана 9 чэрвеня 2018. Суд арестовал голландские активы Газпрома для выплаты Нафтогазу 2,6 млрд долл. по решению Стокгольмского арбитража (руск.)] Архівавана 9 чэрвеня 2018.
  13. Директор «Нафтогаза» сообщил о блокировании акций «дочки» «Газпрома» судом Амстердама
  14. Штоквартальная справаздача за I квартал 2012 года Архівавана 24 верасня 2015.
  15. https://newizv.ru/news/2022-08-24/dmitriy-doev-obhod-habarovska-pozvolit-otkryt-novyy-vyhod-na-dorozhnuyu-set-kitaya-367529
  16. https://rus.team/people/dmitriy-doev-iz-gruppy-vis-put-ot-ryadovogo-inzhenera-do-effektivnogo-upravlenca
  17. https://hrmonitor.ru/bio/dmitriy-doev-biography.html

Спасылкі правіць