Гала́дрыэль (сінд.: Galadriel) — эльфійская каралева, персанаж эпасу «Уладар Пярсцёнкаў» і квенты «Сільмарыліён» Джона Р. Р. Толкіна. Наймагутная з эльфійскіх валадароў, якія засталіся ў Міжзем'і пасля Вайны Гневу. Уладарка Лорыэна.

Галадрыэль
Galadriel
Варыянты імя
Алата́рыэль, Гала́дрыэль, Нэ́рвен, А́ртаніс
Тытул Уладарка Лорыэна
Раса Эльф
Пол Жаночы
Месца пражывання Валінар, Дорыят, Латлорыэн
Гады жыцця Бессмяротная (да часу Вайны Пярсцёнка — 8373 гады)

Малодшая дачка Фінарфіна і Эарвен, сястра Фінрада, Ародрэта, Анграда і Аэгнара. Жонка Келебарна, маці Келебрыян. Бабуля Арвен, Эладана і Элрахіра.

Нарадзілася ў Валінары, калі там яшчэ раслі Два Дрэвы. Ужо тады Галадрыэль па праве лічылася найпрыгажэйшай дзевай з усяго роду Фінвэ. Як і Фінарфін, яе бацька, Галадрыэль валодала цудоўнымі залатымі валасамі і светлымі вачамі. За свой цудоўны выгляд была празвана «Ранішняй зоркай эльфійскага народа».

Імёны правіць

  • Алата́рыэль — старадаўняя форма імя Галадрыэль на мове тэлеры.
  • Гала́дрыэль. Перакладаецца з сіндарына як Дзева, упрыгожаная бліскучым вянком. Гэта адносіцца да яе прыгожых залатых валасоў. Гэта імя было дадзена эльфійскай прынцэсе мужам Келебарнам[1]. Таксама корань «галад» азначае дрэва.
  • Артаніс. Пры нараджэнні дачкі Фінарфін даў ёй імя Артаніс (высакародная).
  • Нэрвен. Паводле эльфійскіх звычаяў, пазней маці дала дачцэ іншае імя — Нэрвен (муж-дзева), якое адлюстроўвала сілу і станістасць Галадрыэль.

Перадпачатковая Эпоха правіць

Да пачатку першай эпохі Галадрыэль жыла ў Валінары.

Калі вораг валадароў Валінара, Моргат, выкраў у нолдар Сільмарылы і схаваўся ў Міжзем'і, шматлікія князі нолдар вырашылі пераследваць яго. Галадрыэль пажадала пакінуць Валінар разам з імі. У адрозненне ад Феанара і яго сыноў, яна не давала страшнай клятвы: ёй жадалася мець свае ўладанні ў Міжзем'і і кіраваць там па ўласнай волі. Разам са сваімі братамі яна рушыла ўслед за Фінголфінам і ўзначаліла небяспечны пераход свайго народа ў Міжзем'е праз паўночныя землі і льды Хелкараксэ.

Паводле іншай версіі, запісанай у чарнавіках Толкіна, Галадрыэль пакінула Валінар не разам з іншымі нолдар, а перасекла Вялікае мора самастойна.

Першая Эпоха правіць

Галадрыэль прыйшла ў Міжзем'е ў 1-ы год Першай Эпохі і пасялілася ў Белерыяндзе з братамі. Там яна часта гасцявала ў палатах Тынгала, свайго сваяка, у Дорыяце, дзе сустрэла Келебарна і пакахала яго. Калі Фінрад Фелагунд пабудаваў Нарготранд і перасяліўся туды са сваім народам, Галадрыэль засталася ў Дорыяце і шмат чаго даведалася пра Міжзем'е ад Меліян.

Пасля заканчэння Вялікай вайны і падзення Ангбанда ў 583 годзе, калі Белерыянд пайшоў пад ваду і абрысы Міжзем'я змяніліся, многія нолдар вярнуліся ў Валінар, але Галадрыэль з мужам засталіся ў Міжзем'і.

Другая Эпоха правіць

Паводле позніх прац Джона Р. Р. Толкіна, Галадрыэль перабралася з мужам у Ліндан, дзе кіравала невялікай групай эльфаў. Магчыма, яна падпарадкоўвалася Гіл-Галаду. Затым яна пераехала на ўсход — у Эрэгіян. Тады яна ўвайшла ў кантакт з паселішчам эльфаў-нандар у даліне ракі Андуін — будучым Латлорыэнам. Тады Эрэгіянам кіраваў Келебрымбар.

Калі ў Другую Эпоху Келебрымбар выкаваў Пярсцёнкі Улады, Галадрыэль у 1590 годзе Д. Э. атрымала Нэнья — парсцёнак вады, адзін з Трох эльфійскіх Пярсцёнкаў, утоеных ад Саўрана.

Трэцяя Эпоха і ўдзел у Вайне Пярсцёнка правіць

У 1981 годзе Трэцяй Эпохі знік уладар Лорыэна Амрат і Галадрыэль стала кіраваць яго землямі як каралева лясных эльфаў. Яна жыла там з мужам да заканчэння Трэцяй Эпохі.

Галадрыэль уваходзіла ў Савет Мудрых Міжзем'я і першая склікала яго.

Паводле кнігі «Уладар Пярсцёнкаў», у лютым 3019 года Т. Э. Галадрыэль дала прыстанак членам Брацтва Пярсцёнка пасля іх паходу праз Морыю і паднесла ім багатыя і карысныя дары. Яна выпрабавала членаў Звяза, уяўна прапанаваўшы ім зрабіць выбар паміж іх цяжкім шляхам і іх патаемнымі жаданнямі, якія могуць вымусіць іх сысці са шляху. Яна таксама дазволіла Фрода і Сэму зазірнуць у Люстэрка. Яна адмовілася прыняць Пярсцёнак Усеўладдзя ад Фрода, усведамляючы, што, атрымаўшы яго, яна стане вялікай, магутнай, але жудаснай уладаркай, якая будзе валодаць разбуральнай сілай, здольнай толькі занявольваць і знішчаць.

Увесну таго ж 3019 года Лорыэн падвергся прынамсі тром магутным нападам оркаў Саўрана з Дол Гулдура — цытадэлі Ворага ў паўднёвай частцы Ліхалесся. Аднак абарона эльфійскіх земляў так і не была прарвана, а пасля трэцяга нападу сіл Саўрана эльфы Лорыэна пад кіраўніцтвам Келебарна нанеслі свой контрудар па Дол Гулдуру і з налёту ўзялі варожую цытадэль. Выкарыстоўваючы сваё магічнае ўменне, Галадрыэль абрынула сцены варожай крэпасці[2].

Чацвёртая Эпоха і зыход на Захад правіць

Праз паўтара гады пасля ўзыходжання на прастол караля Элесара і пачатку Чацвёртай Эпохі Галадрыэль пакінула Міжзем'е і 29 верасня 3021 года адпыла разам з Элрандам, Гэндальфам, Фрода і Більба на Захад, пакінуўшы Келебарна ў Лорыэне. На той момант ёй было больш за 7000 гадоў. Яна заставалася адзінай жывой з князёў нолдар, якія ў свой час пакінулі Валінар.

Генеалагічнае дрэва правіць

Генеалогія Першанароджаных Эльфаў

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Тынгал
 
Меліян
 
Ольвэ
 
 
 
 
 
Эльма
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Берэн
 
Люціэн
 
 
 
Эарвен
 
Фінарфін
 
Галадан
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Галадрыэль
 
Келебарн
 
Галатыль
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дыяр
 
Німлат
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Німлат
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Элурэд і Элурын
 
Эльвінг
 
Эарэндзіл
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эльрас
 
Эльранд
 
Келебрыян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Каралі Нуменара
Валадары Андуніэ
Каралі Арнара
Правадыры дунэдайн
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Арагорн
 
Арвен
 
Эладан і Элрахір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эльдарыян

Дом Фінарфіна правіць

 
Фінвэ
 
Індзіс
 
Олвэ
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Фінголфін
 
Фінарфін
 
Эарвен
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Фінрад
 
Ародрэт
 
Анград
 
Аэгнар
 
Галадрыэль
 
Келебарн
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Фіндуілас
 
 
 
 
 
 
 
Эльранд
 
Келебрыян
 
 
 
 

Зноскі

Літаратура правіць