Галоўны вакзал Прагі

Цэнтральны вакзал Прагі (чэшск.: Praha hlavní nádraží) — найбуйнейшы і найважнейшы чыгуначны вузел Прагі і ўсяе Чэхіі.

Славутасць
Галоўны вакзал Прагі
50°04′59″ пн. ш. 14°26′09″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Josef Fanta[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
альт=

Ён быў упершыню адкрыты ў 1871 і названы ў гонар Франца Іосіфа I, імператара Аўстрыйскай імперыі. У часы Першай рэспублікі і з 1948 па 1953 года вакзал насіў імя Вільсана, прэзідэнта ЗША. Яго статуя была ўстаноўлена ў парку перад вакзалам, але пасля ўступлення ЗША ў вайну, 11 снежня 1941 года была знішчана фашысцкімі акупантамі.

Станцыя ў стылі мадэрн была выбудавана паміж 1901 і 1909 гадамі па праекце чэшскага архітэктара Іосіфа Фанты, у баку ад старой станцыі у стылі неарэнесанс. Пасля вакзал пашырыўся за кошт пабудовы ў 1971—1979 гадах новага будынка, які ўключае станцыю метро. У выніку будаўніцтва была забудавана значная частка парку, а гістарычны будынак у стылі неа-рэнесанс апынуўся недаступным для прагляду з боку аўтадарогі.


Спасылкі правіць