Галоўны корпус ГрДУ

Галоўны корпус Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Ажэшка, 22.

Галоўны корпус ГрДУ
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1969
Архітэктар Іван Мікалаевіч Мазнічка
Карыстальнік Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

Архітэктура правіць

 
Галоўны корпус
 
Былая жаночая Марыінская гімназія

Галоўны корпус універсітэта складаецца з аб’ёмаў: асноўнага 4-павярховага, пабудаванага ў 1969 годзе па праекце архітэктара І. Мазнічкі, і злучанага з ім 3-павярховага Г-падобнага ў плане з двухсільным дахам будынка былой жаночай гімназіі, пабудаванага ў 1893 годзе. Канфігурацыя ўчастку, наяўнасць забудовы і гарадскога парку вызначылі аб’ёмна-планіровачнае і архітэктурнае рашэнне асноўнага аб’ёму. Тут размешчаны аўдыторыі, кабінеты, лабараторыі, майстэрні і дапаможныя службы. Галоўны ўваход з вестыбюльнай групай і параднай лесвіцай знаходзіцца ў тарцавой частцы асноўнага аб’ёму, архітэктура якога вырашана рытмічным чаргаваннем аконных праёмаў і міжаконняў з гарызантальнымі канелюрамі. Кампазіцыйныя акцэнты фасадаў — вітражы ў тарцовай частцы над галоўным уваходам (вылучаны вынасным казырком) і на лесвічнай клетцы, якая выступае за лінію бакавога фасада. У глыбіні двара ў 2-павярховым будынку (прыбудаваны да тарца асноўнага аб’ёму) на 1-м паверсе — сталовая на 124 месцы, на 2-м — 2 паточныя аўдыторыі на 400 месцаў. На 1-м паверсе 3-павярховага аб’ёму, які размешчаны ўздоўж вуліцы Ажэшка і злучае асноўны аб’ём і былую гімназію, размешчаны бібліятэка з чытальнай залай на 132 месцы з 2-яруснымі кнігасховішчам і дапаможнымі памяшканнямі, на 2-м — актавая зала на 540 месцаў і фае. Галоўны фасад былой гімназіі падкрэслены цэнтральным і 2 бакавымі рызалітамі. Да гэтага аб’ёму з боку парку прыбудавана спартыўная зала. Усе памяшканні галоўнага корпуса маюць унутраную сувязь, перад ім пастаўлены помнік Янку Купалу[1].

Зноскі

  1. Университет // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.

Літаратура правіць

  • Университет // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.