Галубец
Галубе́ц, або голуб — хуткі беларускі народны танец, роднасны рускім і ўкраінскім узорам[1].
Галубец | |
---|---|
Кірунак: | народны |
Памер: | 3/4 |
Тэмп: | хуткі |
Вытокі: | беларускія |
Роднасныя: | |
Барыня , Рускія скокі |
Харэаграфія правіць
Памер — 3/4. Характэрны рух — падбіўка адной нагой другой нагі з ударам абцаса аб абцас («галубец»)[2].
Апісанне правіць
Падрабязнага апісання танца не захавалася. Мелодыя была запісаная ў 1921 годзе М. М. Чуркіным ў вёсцы Радзівонаўка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[3].
Назва, магчыма, паходзіць ад слова «голуб», бо танцор, адлюстроўваючы закаханага, пераймаў паводзіны буркуючага голуба, абыходзячы дзяўчыну з розных бакоў кругамі[4]. Галубец танцавалі валачобнікі[2][5].
Танец патрабаваў высокага выканальніцкага майстэрства, што пацвярджаецца радкамі з песні, запісанай у сяле Якімовічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні[4]:
Хто выскача галубца,
Той будзе малайца…
Рускі варыянт правіць
Скокі парныя. Яны пачаналіся ў вельмі павольным тэмпе. Кожны скакаў у сваім характары і па сваім адбіваючы нагамі. Дзяўчына стаяла на адным месцы, імкнучыся адкруціць твар ад хлопца, які хадзіў вакол яе, пераймаючы голубу, які варкуе вясной з галубкай. Затым тэмп музыкі паскараўся, хлопец пачынаў больш энергічна наступаць на дзяўчыну, вытвараючы разнастайныя коленца, імкнучыся паказаць сваю ўдаласць. Дзяўчына ўсё больш ветліва ставілася да партнёра і ўжо не старалася ад яго сысці, а затым ішла яму насустрач, калыхаючы сцёгнамі, плячыма, плаўна узмахваючы рукамі. Толькі часам у фінале хлопец і дзяўчына, узяўшыся за рукі, робяць некалькі паваротаў па крузе, яшчэ радзей бывае, каб хлопец, абняўшы дзяўчыну, кружыўся разам з ёй. Заканчваліся скокі імітацыяй саіція. Яны, як правіла, сканчаліся ў сярэдзіне круга ўзаемным паклонам[6][7].
Сцэнічныя пастаноўкі правіць
«Галубец» танцавалі валачобнікі, ён выконваўся таксама Першай беларускай трупай І. Буйніцкага[1].
Сучасная пастаноўка танца была зроблена балетмайстрам К. А. Алексютовічам[4].
Зноскі
- ↑ а б Чурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў.- Мн.: Беларусь, 1994. — 88 с. ISBN 5-33801097-8
- ↑ а б Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. (бел.)
- ↑ Чуркін М. М. Беларускія народныя песні і танцы, с. 83, 189
- ↑ а б в Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.
- ↑ Голейзовский К. Я. Образы русской народной хореографии. — С. 284-285..
- ↑ Пляска Архівавана 16 студзеня 2014. // РЭМ (ethnomuseum.ru)
- ↑ Климов 1981, с. 100.
Літаратура правіць
- Голубец, танец // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Голубой // Толковый словарь живого великорусского языка / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб.: Типография М. О. Вольфа, 1880—1882. — Т. 1.
- Климов А. Основы русского народного танца. — М.: Искусство, 1981. — 267 с.