Галубічы (гарадзішча)
Галубічы — археалагічны помнік у цэнтры вёскі Галубічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі.
Гарадзішча | |
Галубічы | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Галубічы |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000379 |
Апісанне правіць
Пляцоўка авальная памерам 20×13 м, выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Вышыня над наваколлем 15 м. Выявілі ў 1938 годзе А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, абследавалі ў 1939 годзе Я. Н. Драздовіч, у 1982 годзе Л. У. Дучыц. На паўночна-заходнім схіле прасочаны культурны пласт 0,3-0,4 м, знойдзены фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі. Адносяцца да ранняга жалезнага веку і сярэднявечча.
Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.
Літаратура правіць
- Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
- Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.