Гальшанскае княства

Гальшанскае княства — феадальная вотчына князёў Гальшанскіх у канцы XIII — сярэдзіне XVI ст. Цэнтр — Гальшаны (цяпер Ашмянскага раёна). Займала першапачаткова тэрыторыю міжрэчча Віліі і Нёмана, у XV ст. распасціралася з поўначы на поўдзень — ад Вількаміра (цяпер г. Укмерге, Літва) і Паставаў да Глуска і Турава, з усходу на захад — ад Мінска да Мастоў. Упершыню ўпамінаецца ў крыніцах каля 1280 года, калі Гольша «замак сталічны княства свайго заснаваў на рэчцы Карабель». Князі Гальшанскія доўгі час займалі высокія пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1440 і 1492 у Гальшанах адбыліся нарады для выбараў кандыдатаў на велікакняжацкі прастол. У сярэдзіне 16 ст. радавое ўладанне Гальшанскіх перайшло да Сапегаў.

Літаратура правіць

  • Гальшанскае княства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Полное собрание русских летописей. Т. 32. М, 1975.
  • Корзун Э. С. Гольшаны. Мн., 1987
  • Pułaski K. Ks. Holszańscy. Kraków, 1887
  • Wolff Józef. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa. 1895.