Галіна Іванаўна Сяржаніна

Кандыдат біялагічных навук

Галіна Іванаўна Сяржа́ніна (17 кастрычніка 1930, Мінск — 22 мая 2008, Мінск) — вучоны, ў галіне мікалогіі, кандыдат біялагічных навук (1962).

Галіна Іванаўна Сяржаніна
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1930(1930-10-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 2008(2008-05-22) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Іван Мікалаевіч Сяржанін
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера мікалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Васіль Феафілавіч Купрэвіч

Біяграфія правіць

Г. І. Сяржаніна нарадзілася ў Мінску, у сям’і біёлагаў[1]. У 1949[1] годзе скончыла школу, у 1954 годзе — біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1956 года ў аспірантуры пры Інстытуце біялогіі АН БССР да В. Ф. Купрэвіча. У 1962 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Съедобные и ядовитые грибы БССР порядка Agaricales и их хозяйственное значение»[1]. З 1959 г. працавала ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР старшым навуковым супрацоўнікам, выконваючым абавязкі загадчыка лабараторыі, з 1966 года — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі сістэматыкі ніжэйшых раслін.

У 1988 годзе Г. І. Сяржаніна выйшла на пенсію[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Г. І. Сяржаніна займалася даследаваннямі відавога складу, пашырэння, біялагічных асаблівасцей шапкавых грыбоў. Её належаць працы па флоры, сістэматыцы, экалогіі і цэналогіі вышэйшых грыбоў. Апублікавала больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 15 навуковых і навукова-папулярных кніг.

Вынікі даследаванняў Г. І. Сяржанінай таксама захоўваюцца ў мікалагічным гербарыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі[1].

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Съедобные и ядовитые грибы: иллюстрированное пособие, Мн., 1967.
  • Наши грибы — Мн., 1971.
  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — 192 с. — 60 000 экз.
  • Шляпочные грибы Белоруссии: определитель и конспект флоры — Мн., 1984.
  • Высшие грибы в коллекции Института экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича АН БССР // Вести АН БССР. Сер. биол.наук. — № 1. — С. 92—94. — 1989.[2]
  • На грибных тропинках — Мн.: Ураджай, 1990.
  • Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкальныя, Русулальныя — Мн.: Навука і тэхніка, 1994.
  • Грыбы і грыбная кулінарыя: папулярны энцыклапедычны даведнік — Мінск, Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 388 с. іл. 48 с. (разам з І. Я. Яшкіным)

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць