Галіна Мікалаеўна Бяляева

Галіна Мікалаеўна Бяляева (нар. 24 верасня 1978, г. Магілёў) — беларуская настаўніца, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.

Галіна Мікалаеўна Бяляева
дэпутат Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў[d]
дэпутат Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў[d]
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024
Нараджэнне 24 верасня 1978(1978-09-24) (45 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 24 верасня 1978 года ў г. Магілёве[1].

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», аспірантуру па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)»[1].

Працавала настаўнікам гісторыі, намеснікам дырэктара Сярэдняй школы № 34 г. Магілёва[1].

З’яўлялася дэпутатам Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў[1].

Старшыня Каардынацыйнага савета грамадскіх і нацыянальных аб’яднанняў, палітычных партый і прафсаюзных арганізацый г. Магілёва[1]. Член Беларускай партыі «Белая Русь», рэспубліканскага савета РГА «Белая Русь», член ГА «Беларускі саюз жанчын», Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру»[1].

У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Магілёўскай-Катрычніцкай акругі № 86. Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтарка і суаўтарка 6 кніг па гісторыі Беларусі, 67 навукова-метадычных артыкулаў[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі». Удастоена звання «Чалавек года Магілёўскай вобласці». Унесена ў Кнігу славы Магілёўшчыны[1].

Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь. Выдатнік адукацыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Сям'я правіць

Замужам, мае двух сыноў[1].

Бібліяграфія правіць

  • Октябрьский район города Могилева : 1962―2019 : хроника. События и факты. Люди и биографии / В. П. Климкович, К. В. Селицкий, Г. Н. Беляева. — Могилев : Могилевская областная укрупненная типография, 2019. — 159 с. : ил., цв. ил., портр. ; 21 см. — Часть текста на белорусском языке. — 18+. — 100 экз. — ISBN 978-985-7079-57-5
  • Великая Отечественная война: семейные истории : [сборник] / Г. Н. Беляева, М. Н. Гурин. — Могилев : АмелияПринт, 2021―2022. — 29 см.
  • Неопубликованный русский провинциальный некрополь Николая Михайловича Романова : Могилевская епархия (1908—1911 гг.) / Г. Н. Беляева. — Могилев : АмелияПринт, 2020. — 159 с., [1] л. карт : ил., цв. ил. ; 29 см. — Алфавитный указатель: с. 150―159. — Библиография: с. 144―149 (93 назв.). — 176 экз. — ISBN 978-985-6891-78-9
  • Минский епархиальный некрополь. Архивные документы Великого князя Н. М. Романова (1908—1910 гг.) / Г. Н. Беляева. — Могилев : АмелияПринт, 2022. — 159 с. : ил., цв. ил., портр. ; 29 см. — Сопроводит. материал: карта. — Алфавитный указатель: с. 146—159. — Библиография: с. 139—145 (113 назв.). — 16+. — 67 экз. — ISBN 978-985-7300-04-4
  • Оборона Могилева на страницах Великой Отечественной войны : (хроника событий) / Могилевский городской исполнительный комитет, Учреждение культуры "Музей истории Могилева" ; [автор текста, составитель: Беляева Галина Николаевна]. — Могилев : АмелияПринт, 2023. — 203 с. : ил., цв. ил., портр., схемы, факсим. ; 29 см. — Библиография: с. 202 (10 назв.). — 12+. — 99 экз. — ISBN 978-985-7300-27-3

Зноскі

Спасылкі правіць