Гамер Візантыйскі

Гамер (стар.-грэч.: Ὅμηρος) — старажытнагрэчаскі граматык і паэт-трагік з г. Візантый, сын Андрамаха Філолага і паэтэсы Міро, які жыў у III ст. да н.э.

Гамер Візантыйскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння IV стагоддзе да н.э.
Дата смерці III стагоддзе да н.э.
Бацька Andromachus Philologus[d]
Маці Moero[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці аўтар трагедый
Мова твораў старажытнагрэчаская мова

Меў таксама мянушка Neoteros («Малодшы»), каб адрозніць яго ад старога Гамера.

Разам са сваім галоўным супернікам паэтам Сасіфеем (Sositheus), лічыцца адным з сямі вялікіх паэтаў і трагікаў александрыйскага канону, ці «Александрыйскай плеяды» (названых у гонар сузор'я з сямі зорак), якія жылі пры двары Пталамея II Філадэльфа ў трэцім стагоддзі да н.э. Акрамя Гамера Візантыйскага і Сасіфея, туды ўваходзілі Лікафрон, Філіск Керкірскі, Аляксандр Эталійскі і інш. Вучоным не могуць вызначыць дакладны спіс членаў гэтай групы. Паводле розных версій, туды яшчэ маглі ўваходзіць Феакрыт ці Арат, ці Нікандр.

Спецыялісты лічаць, што Гамерам Візантыйскім напісана ад 45 да 57 п'ес, усе яны цяпер страчаны.

Да нашых дзён захавалася толькі назва адной трагедыі: «Эўрыпілія».

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць