Ганна Андрэеўна Сапега

Ганна Андрэеўна Сапега (15691595) — вялікалітоўская арыстакратка, заступніца праваслаўя ў Беларусі.

Ганна Андрэеўна Сапега
Карыбут
Карыбут
Нараджэнне 1569
Смерць 1596[1][2]
Месца пахавання
Род Вішнявецкія
Бацька Андрэй Іванавіч Вішнявецкі[d][2]
Маці Яўхімія з Вярбіцкіх[d]
Муж Мікалай Паўлавіч Сапега[1][2]
Дзеці Ян, Мікалай, Крыштаф, Фрыдэрык, Аляксандр, Габрыэль, Гальшка
Веравызнанне кальвінізм[1]

Біяграфія правіць

Паходзіла з украінскага магнацкага роду Вішнявецкіх. Дачка князя Андрэя Вішнявецкага. Атрымала хатнюю адукацыю.

У 1581 годзе бацька выдаў яе за Мікалая Сапегу, ваяводу віцебскага. Вяселле адбылося ў Вішняўцы. Па пераездзе да беларускага маёнтка мужа займалася ў асноўным хатнімі справамі, выхаваннем дзяцей, падтрымлівала праваслаўе.

У 1584 годзе пасля смерці бацькі атрымала замак і мястэчка Мацееў ва Уладзімірскім і Хэлмскім паветах з фальваркам Відут, маёнтак Вузлаўцы ў Слонімскім павеце, маёнтак Васькаўцы ў Лідскім павеце, Касуце з сёламі Занароцкімі ў Ашмянскім павеце, а таксама маёнтак Сейны ў Гарадзенскім павеце. Рана памерла — у 1595 годзе. У яе гонар Сапега пабудаваў царкву св. Ганны ў Кодані (цяпер Бяльскі павет Люблінскага ваяводства, Польшча). Тут пахавана і сама Ганна.

Сям’я правіць

Муж — Мікалай Сапега (1545—1599).

Дзеці:

Літаратура правіць

  1. а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 200. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 86. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6