Ганна Аркадзеўна Гейфман

Ганна Аркадзеўна Гейфман (нар. 1962, Ленінград) — амерыканская і ізраільская вучоная-гісторык.

Ганна Аркадзеўна Гейфман
англ.: Anna Geifman
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1962(1962-10-31) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Рычард Пайпс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў яўрэйскай сям’і. У 1976 годзе разам з сям’ёй эмігравала ў ЗША. У 1985 годзе скончыла Бостанскі ўніверсітэт, атрымаўшы ступень магістра.

Працягнула адукацыю ў Гарвардскім універсітэце, дзе ў 1990 годзе атрымала ступень PhD па гісторыі. Прафесар Бостанскага ўніверсітэта.

Гістарычныя працы Гейфман прысвечаны палітычнаму тэрарызму ў Расіі пачатку XX стагоддзя і псіхалогіі сучаснага тэрарызму (падзеі ў Беслане  (руск.) і іншыя акты сучаснага масавага тэрору).

З 2007 года жыве ў ІзраіліІерусаліме), прафесар Бар-Іланскага ўніверсітэта  (руск.).

Працы правіць

  • Thou Shalt Kill: Revolutionary Terrorism in Russia, 1894—1917. Princeton University Press. 1993.
  • Entangled in Terror: The Azef Affair and the Russian Revolution. Rowman & Littlefeld Publishers, Inc., 2000.
  • На службе у СмертиАрхівавана 18 чэрвеня 2010. // Отрывки из книги «Начало современного терроризма: очерк обычаев и нравов». Бостонский университет, издательство «Либерти», Нью-Йорк, 2006
  • Death Orders: The Vanguard of Modern Terrorism in Revolutionary Russia. Praeger Security International. 2010.

Ацэнка дзейнасці правіць

Станоўчыя водгукі правіць

Рычард Пайпс, прафесар гісторыі Гарвардскага ўніверсітэта, адзначыў, што падыход Гейфман з’яўляецца «шырокамаштабным разуменнем тэрарызму»[1].

Пол Холандэр  (англ.), прафесар сацыялогіі Масачусецкага ўніверсітэта, піша, што кніга Гейфман «Пачатак сучаснага тэрарызму: нарыс звычаяў і нораваў» — гэта «арыгінальнае і старанна вывучанае параўнальнае даследаванне сучаснага палітычнага тэрору … аўтар праяўляе выключнае разуменне менталітэту і метадалогіі рускіх тэрарыстаў XIX стагоддзя, сучасных ісламскіх тэрарыстаў-смяротнікаў і палітычных экстрэмістаў у цэлым»[1].

Стывен Эмерсан  (англ.), выканаўчы дырэктар Даследчага праекта па тэрарызму  (англ.) (ЗША), сцвярджае, што «Самая апошняя кніга Ганны Гейфман — гэта абавязковая літаратура для ўсіх, хто спрабуе расшыфраваць псіхіку сучасных міжнародных тэрарыстаў»[1].

На думку гісторыка Жан-Франсуа Каласімо  (фр.), Ганна Гейфман унесла «важны ўклад у гістарычнае, палітычнае, філасофскае і псіхалагічнае разуменне тэрарызму»[1].

Крытыка правіць

Расійскі гісторык А. В. Будніцкі  (руск.), аддаючы належнае карпатлівай працы аўтара з архіўным матэрыялам, адзначыў: «Мне ўяўляецца, што негатыўнае ўздзеянне на працу Гейфман аказала тое, што звычайна інкрымінавалася савецкай гістарычнай навуцы — ідэалагічная ўстаноўка. Для яе рэвалюцыянеры — толькі экстрэмісты, якія выкарыстоўваюць любыя сродкі ў барацьбе супраць легітымнай улады. Сімпатыі Гейфман цалкам на баку гэтай улады, якую яна часам папракае заднім лікам за непрыманне своечасова жорсткіх мер. Часам здаецца, што аўтар глядзіць на падзеі з акна Дэпартамента паліцыі»[2].

Зноскі

  1. а б в г Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1].
  2. Будницкий О. В.  (руск.). Терроризм в Российском освободительном движении. — М.: РОССПЭН, 2000. — С. 25. — ISBN 5-8243-0118-2.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць