Ганна Віктараўна Дзягель
Ганна Віктараўна Дзягель (нар. 25 ліпеня 1988, в. Горы, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, аўдыёблогерка. Кандыдат гістарычных навук (2020).
Ганна Віктараўна Дзягель | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1988 (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, падкастарка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2020) |
Альма-матар |
Біяграфія правіць
Нарадзілася 25 ліпеня 1988 года ў вёсцы Горы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 2010 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ па кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў. У 2020 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Иудейская община в персидской провинции Йехуд (VI—IV вв. до н. э.)» (бел.: Іудэйская абшчына ў персідскай правінцыі Йехуд (VI—IV стст. да н.э.)[1]. Працуе на кафедры міжнароднага права Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА[2].
Навуковая дзейнасць правіць
Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя Старажытнага Усходу, біблеістыка, іўдаіка.
Аўтарка навукова-папулярнага падкаста «Так склалася гістарычна»[3].
Зноскі
- ↑ Иудейская община в персидской провинции Йехуд (VI—IV вв. до н. э.) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук : 07.00.03 / Дягель Анна Викторовна ; Белорусский государственный университет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2022. Праверана 8 лістапада 2022.
- ↑ Председатель Совета молодых ученых. Дягель Анна Викторовна Архівавана 8 лістапада 2022.
- ↑ «Так склалася гістарычна»