Ганна Юр’еўна Рэйшаль

Га́нна Юр’еўна Рэ́йшаль (у дзявоцтве Ташпула́тава; нарадзілася 21 кастрычніка 1987 года, Пружаны, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская лёгкаатлетка, спрынтарка, якая спецыялізуецца ў бегу на 400 м. Шматразовая чэмпіёнка краіны, майстар спорту міжнароднага класа.

Ганна Рэйшаль
Пол жанчына
Спецыялізацыя Бег на 400 метраў
Нарадзілася 21 кастрычніка 1987(1987-10-21) (36 гадоў)
Пружаны, Брэсцкая вобласць
Грамадзянства Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзілася 21 кастрычніка 1987 года ў г. Пружаны. Спортам пачынала займацца ў Пружанскай ДЮСШ №1[1], працягнула ў Брэсцкага вучылішча алімпійскага рэзерву[2]. Цяпер навучаецца ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце[3].

Галоўныя дасягненні правіць

Рок Спаборніцтва Праводзілася Дысцыпліна Месца Вынік
2009 Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні Турын, Італія Эстафета 4×400 м 3 3:35,03
2009 Чэмпіянат Еўропы да 23 гадоў Каўнас, Літва Эстафета 4×400 м 3 3:30,45
2010 Чэмпіянат Еўропы Барселона, Іспанія Эстафета 4×400 м 7 3:28,74
2011 Чэмпіянат свету Дэгу, Паўднёвая Карэя Эстафета 4×400 м 6 3:25,64
2011 Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні Парыж, Францыя Бег на 400 метраў 4 53,69
2012 Чэмпіянат свету ў памяшканні Стамбул, Турцыя Эстафета 4×400 м 5 3:33,73
2013 Чэмпіянат свету Масква, Расія Эстафета 4×400 м 10 3:30,28[4]

Асабістыя рэкорды правіць

Дысцыпліна Месца Дата Вынік
Бег на 100 метраў Брэст, Беларусь 13 мая 2011 12,00
Бег на 200 метраў Мінск, Беларусь 18 ліпеня 2012 23,63
Бег на 200 метраў (зала) Магілёў, Беларусь 21 лютага 2010 25,05
Бег на 300 метраў (зала) Мінск, Беларусь 12 студзеня 2012 38,37
Бег на 400 метраў Мінск, Беларусь 12 чэрвеня 2012 51,43
Бег на 400 метраў (зала) Магілёў, Беларусь 10 лютага 2012 52,48
Бег на 600 метраў (зала) Мінск, Беларусь 23 снежня 2010 1:28,33
Эстафета 4 × 400 м Дэгу, Паўднёвая Карэя 2 верасня 2011 3:24,28
Эстафета 4 × 400 м (зала) Стамбул, Турцыя 11 сакавіка 2012 3:33,73

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Мікола Архуцік.. Пружанки Анна Ташпулатова и Марина Букса выступят на чемпионате Европы по легкой атлетике. Спорт. «Раённыя будні» (28 мая 2010). Праверана 29 верасня 2011.
  2. Анна Ташпулатова (руск.). Асабістая старонка Ганны Ташпулатавай. VK. Праверана 11 жніўня 2012.
  3. Яўген Манарховіч, Юрый Гарабец. Первый этап для мозырской студентки (руск.). Спорт. Тэлеканал «Мозырь» (7 верасня 2011). Праверана 25 верасня 2011.
  4. Летние виды. Легкая атлетика. ЧМ-2013. Результаты белорусов 16 августа (руск.). Лента новостей. Прессбол (16 жніўня 2013). Праверана 20 жніўня 2013.
  5. Дзмітрый Уласаў. Наталля Міхневіч і Павел Лыжын названыя лепшымі лёгкаатлетамі Беларусі 2009 года(недаступная спасылка). Спорт. БелаПАН (18 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2011. Праверана 25 верасня 2011.

Спасылкі правіць