Гара Аскрыйская (лац.: Ascraeus Mons)[1][2][3] — патухлы вулкан на Марсе, размешчаны ў правінцыі Фарсіда, побач з марсіянскія экватарам. Самы паўночны з трох вулканаў гэтай вобласці. Да поўдня ад яго знаходзіцца гара Паўліна, яшчэ больш на поўдзень — гара Арсія. Найвышэйшая гара ў Сонечнай сістэме, Алімп, знаходзіцца на паўночны захад.

Гара Аскрыйская
11°55′ пн. ш. 75°55′ з. д. / 11,92° пн. ш. 75,92° з. д. / 11.92; -75.92
Дыяметр кратара460 000 м
Вышыня вяршыні18000 м 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фота: NASA/JPL/Malin Space Science Systems

Гара Аскрыйская лічыцца адным з самых высокіх вулканаў на Марсе. Яго вяршыня знаходзіцца на вышыні каля 18 км над сярэднім узроўнем паверхні Марса[4], атмасферны ціск на такой вышыні складае менш за 0.8 мбар (80 Па). Вулкан мае 460 км у дыяметры[4], ён быў сфармаваны адносна нядаўнімі вывяржэннямі вадкай лавы.

Заўвагі правіць

  1. Бурба Г.А. Номенклатура деталей рельефа Марса. — м: Наука, 1981. — 85 с. — 1 000 экз.
  2. Карта Марса масштаба 1:20 000 000 с названиями на русском языке, составлена МИИГАиК в 1982 году
  3. Ж. Ф. Родионова, Ю. А. Илюхина «Новая карта рельефа Марса»
  4. а б Malin Space Science Systems Release No. MOC2-950 Mars Global Surveyor 2004-12-24

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць