Гарла́чык жоўты[3] (Nuphar) — род кветкавых раслін сямейства гарлачыкавых.

Гарлачык жоўты

Гарлачык жоўты малы (Nuphar pumila)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nuphar Sm.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18371
NCBI  4415
EOL  37199
IPNI  331808-2

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя бессцябловыя травяністыя расліны з моцным тоўстым гарызантальным карэнішчам і плаваючым на паверхні вады авальна-зліптычным, вялікім глыбока-сэрцападобным скурыстым лісцем на доўгіх чаранках. Кветкі адзіночныя, двухполыя, жоўтыя ці аранжавыя, з моцным пахам, дыяметрам да 2—5 см, на доўгіх кветаножках, з 5 жоўтымі, знізу зялёнымі чашалісцікамі і шматлікімі пялёсткамі. Рыльца амаль лейкападобнае, з 10-20 прамянямі. Плод — падобная да гарлачыку (адсюль назва) шматнасенная сакавітая зялёная ягада.

Арэал і экалогія правіць

Адрозніваецца больш за 10 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я; на Беларусі трапляюцца звычайны гарлачык жоўты, або жоўтая вадзяная лілея (Nuphar lutea), і вельмі рэдкі гарлачык жоўты малы (Nuphar pumila). Растуць у азёрах, вадасховішчах, у рэках з павольнай плынню на глыбіні да 2 м, нярэдка ўтвараюць зараснікі. Вядомы міжвідавыя гібрыды.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Лекавыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны. Карэнішча мае ядавіты алкалоід нуфарын, крухмал, дубільныя і іншыя рэчывы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Кубышка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)