Гарналыжны спорт

Гарналыжны спорт — спуск на лыжах па спецыяльна абсталяваных на горных схілах трасах з дакладным фіксаваннем часу спуску. Від спорту, а таксама папулярны від актыўнага адпачынку мільёнаў людзей па ўсім свеце. Уключае спаборніцтвы па слаламе, слаламе-гіганце, супергіганце, скарасным спуску, а таксама двухбор'е (слалам і скарасны спуск).

Гарналыжнік на трасе гіганцкага слаламу

Дысцыпліны правіць

Слалам — спуск па трасе даўжынёй 450—500 м, з перападам вышынь паміж стартам і фінішам 60—150 м. Траса размечана варотамі (шырыня 3,5—4 м, адлегласць паміж імі ад 0,7 да 15 м), праз якія павінны праехаць спартсмены. За пропуск варот ці перасячэнне іх адной лыжай слаламіст падлягае дыскваліфікацыі. Скорасць на трасе да 40 км/гадз. Пераможца вызначаецца па суме часу дзвюх спроб на розных трасах.

У слаламе-гіганце даўжыня трасы 800—2000 м, перапад вышынь 200—500 м, шырыня варот да 8 м, адлегласць паміж імі 15—20 м. Скорасць праходжання трасы да 65 км/гадз. У мужчын пераможца вызначаецца па суме часу ў дзвюх спробах на дзвюх розных трасах, у жанчын адна спроба.

Скарасны спуск па трасе даўжынёю 2000—4000 м з перападам вышынь 500—1000 м. Шлях лыжніка вызначаецца рэльефам і размешчанымі на трасе варотамі. Скорасць 100 і болей км/гадз.

Гісторыя правіць

Радзімай гарналыжнага спорту з'яўляюцца Альпы, на большасці моў сама назва гэтага віду азначае «альпійскія лыжы» (англ.: Alpine skiing, фр.: Ski alpin, ням.: Ski Alpin, ісп.: Esqui alpino, італ.: Sci alpino). Першыя правілы гарналыжнага спорту распрацаваны ў 1922 англічанінам А. Лунам. Першыя спаборніцтвы (схарасны спуск) адбыліся ў 1923 у Швейцарыі. 3 1930 праводзяцца чэмпіянаты свету, з 1936 гарналыжны спорт у праграме Алімпійскіх гульняў. 3 1966 штогод разыгрываецца Кубак свету.

Традыцыйна найбольш развіты ў такіх краінах, як Аўстрыя, Італія, Францыя, Швейцарыя, ЗША, Германія. Сярод вядомых майстроў — трохразовыя алімпійскія чэмпіёны Т. Зайлер (Аўстрыя), Ж. К. Кілі (Францыя), уладальнікі Кубка свету І. Стэнмарк (Швецыя), А. Томба (Італія) і інш. 3 развіццём сусветнай індустрыі турызму вельмі папулярным стаў аматарскі гарналыжны спорт.

Гарналыжны спорт у Беларусі правіць

У 1962 годзе была створана Беларуская Федэрацыя гарналыжнага спорту і скачкоў з трампліна, якую ўзначаліў Грышчанка. Тады ж спаборніцтвы па слаламе былі ўключаныя ў комплексны залік зімовых спартакіяд Рэспублікі. У 1964 годзе па ініцыятыве федэрацыі было прынята рашэнне аб будаўніцтве гарналыжнай базы ў Раўбічах.

У лютым 1976 года ў ваколіцах Мазыра адбыліся першыя ў рэспубліцы спаборніцтвы па слаламе сярод юных спартсменаў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць