Гасцявы праезд (Наваполацк)
Гасцявы праезд (трансліт.: Hasciavy prajezd, руск.: Гостевой проезд) — невялікая вуліца ў Наваполацку.
Гасцявы праезд Наваполацк | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Наваполацк |
Працягласць | 90 м |
Паштовы індэкс | 211440 |
Нумары тэлефонаў | +375214 |
Апісанне правіць
Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада ў раёне прамзоны БВК у санітарнай лесапаласе ААТ «НАФТАН» на тэрыторыі садовага таварыства «Хімік-2» на беразе невялікай рэчкі Залюхаўкі. Працягласць вуліцы складае каля 90 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. Дабрацца да вуліцы можна аўтобусам № 12 «Падкасцельцы — Весавая БВК».