Гафолія (іўр.: עֲתַלְיָה, Аталія), дачка ізраільскага цара Ахава — царыца Іўдзейскага царства (842—837 да н.э.), жонка Іярама.

Гафолія
іўр.: עתליה[1]
Нараджэнне каля 898 да н.э.[2]
Смерць каля 835 да н.э.[2]
Род Амрыд[d]
Бацька Ахаў[3][4][…]
Маці Іезавель[d][5]
Муж Іярам, цар іудзейскі[3][4][…]
Дзеці Ахозія, цар іудзейскі[3][4][…]
Веравызнанне Canaanite religion[d] і Яхвізм[d][6]
Дзейнасць кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паўстаўшы народ забівае Гафолію
Паўстаўшы народ забівае Гафолію

Біяграфія правіць

Даведаўшыся пра смерць свайго брата, ізраільскага цара Іярама, а таксама свайго сына Ахозіі, забітых па загадзе военачальніка Іуя падчас знішчэння роду Ахава ў Ізраілі, Гафолія са свайго боку загадала забіваць нашчадкаў Давіда ва ўсёй Іўдзеі. Паводле Бібліі, Гафолія вырашыла знішчыць «усё царскае племя дому Іудзіна» (2Хрон. 22:10), аднак малодшы сын Ахозіі — Іяас здолеў выратавацца: немаўля схаваў і выхаваў у сябе першасвятар Іядай.

Праз шэсць гад пасля гэтых падзей маленькі Іаяс быў памазаны на валадарства і абвешчаны Іядаем у Храме пры вялікай колькасці народа новым царом Іўдзеі. Для Гафоліі такія падзеі былі поўнай нечаканасцю, яна была схоплена, адведзена да патоку Кедрона і там пакарана смерцю (2Хрон. 23:21).

Гафолія ў мастацтве правіць

У 1691 французскі драматург Жан Расін напісаў п’есу паводле біблейскага сюжэта, якую назваў «Гафолія». Нямецкі кампазітар Фелікс Мендэльсон напісаў музыку для п’есы Расіна, якая была выканана ў Берліне ў 1845. У 1733 англійскі кампазітар Георг Фрыдрых Гендэль напісаў араторыю, заснаваную на гісторыі жыцця царыцы.

Зноскі