Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў

Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў (1 мая 1875, Смалявічы — 25 студзеня 1960, Алма-Ата) — астраном. Доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1949). Член-карэспандэнт АН СССР (1927). Акадэмік АН КазССР (1946). Ганаровы член АН БССР (1959), ганаровы член Амерыканскага астранамічнага таварыства (1946).

Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў
Дата нараджэння 19 красавіка (1 мая) 1875
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1960(1960-01-25)[1] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, астролаг, astrobotanist
Навуковая сфера астраномія
Месца працы Пулкаўская абсерваторыя
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт АН СССР
Альма-матар Маскоўскі ўніверсітэт, Парыжскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік В. К. Цэсарскі, А. А. Белапольскі
Вядомыя вучні В. Г. Тэйфель
Член у
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Г. А. Ціхаў нарадзіўся ў Смалявічах[3] Мінскай губерні ў сям’і чыгуначніка. У гімназію паступіў на станцыі Зайцава Севастопальскай чыгункі. У 1893 г. быў прыняты на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1897 годзе. У час вучобы ва ўніверсітэце, назбіраўшы грошай, набыў тэлескоп і ў 1894 годзе пабудаваў у Смалявічах прыватную абсерваторыю. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт. У 1901 годзе Г. А. Ціхаў вярнуўся ў Маскву, у 1902 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра. У 1906—1941 гг. працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пераехаў у Алма-Ату, куды была эвакуіравана Пулкаўская абсерваторыя, і застаўся там да канца жыцця. З 1947 г. працаваў загадчыкам сектара астрабатанікі Акадэміі навук Казахскай ССР.

Навуковая дзейнасць правіць

Г. А. Ціхаў займаўся даследаваннямі ў галіне астраметрыі і спектрафотаметрыі, вывучэннем спектрафотаметрычных уласцівасцей паверхні Марса і расліннасці Зямлі. Яму належыць шэраг прац па атмасфернай оптыцы і аэрафотаздымцы. Распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў, метад падоўжнага спектрографа для вызначэння колеру зорак і інш. Аўтар шэрагу астранамічных прылад і больш за 230 навуковых прац. Сярод апублікаваных:

  • Основные труды. Т. 1—5. Алма-Ата: Изд-во АН Казахской ССР, 1954—1960.
  • Шестьдесят лет у телескопа. — М.: Детгиз, 1959.

Узнагароды і прэміі правіць

Памяць правіць

Імем Г. А. Ціхава названыя кратэры на Марсе і Месяцы, малая планета № 2251, знойдзеная 19 верасня 1977 г. Крымскай астрафізічнай абсерваторыяй.

Зноскі

  1. а б в Тихов Гавриил Адрианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Czech National Authority Database Праверана 12 кастрычніка 2023.
  3. Станцыя Вітгенштэйнская

Літаратура правіць

Спасылкі правіць