Гвіда да Сіена (італ.: Guido da Siena) — італьянскі мастак, працаваў у Сіене ў перыяд паміж 1260 і 1290 гадамі. Заснавальнік Сіенскай школы жывапісу. Карціны Гвіда, якія адчулі ўплыў сучасніка Копа дзі Маркавальда, але пры гэтым ад яго адрозніваюцца, дэманструюць тонкі нюансіраваны светлы каларыт і пяшчотныя абрысы, напрыклад «Мадонна з немаўлём на троне» (каля 1280, Палаца Публіка, Сіена), гармонія малюнка якой ўзята ад візантыйскай кніжнай мініяцюры.

Гвіда да Сіена
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1230
Месца нараджэння
Дата смерці 1290
Месца смерці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы