Гана або Рэспубліка Гана — краіна ў Заходняй Афрыцы. З поўдня абмываецца водамі Гвінейскага заліва.

Гана на геаграфічнай карце

Займае плошчу 238.540 км ².

Агульная даўжыня дзяржаўнай мяжы складае 2093 км, з Буркіна-Фасо — 548 км, Кот-д’Івуар — 668 км, Тога — 877 км.

Берагавая лінія краіны: 539 км

Самая высокая кропка — гара Афаджата (Mount Afadjato) 880 м.

Клімат трапічны.

Гана падзелена на 10 абласцей, якія ўключаюць у сябе 170 раёнаў, у тым ліку 40 гарадскіх утварэнняў і 6 метраполій.

У 1961—1965 гг. ля горада Акасомба (Гана) у сутоцы рэк Чорная Вольта і Белая Вольта ў вузкай цясніне была пабудавана ГЭС. У выніку, пасля запаўнення, вадасховішча займае 3,6 % плошчы Ганы і з'яўляецца найбуйнейшым па плошчы (каля 8,5 тыс. км ²) вадасховішчам ў свеце.